Хавайся у прозу

Як зноў трывогі ў свеце грозным
і праўды меней, чым вар’яцтва,
хавайся ў верш, у драму, прозу
і ўваскрэсні праз мастацтва.

Бывае, толькі гэта – выйсце:
ажыць у прозе, драме, вершы...
Уваскрос узімку свежым лісцем –
дапамажы ўваскрэснуць іншым.

30.10.2023


Рецензии