Эксгумацыя
------------------------
Успаміны дзяцінства
Эксгумацыя
Мне сем.
Я ведаю пра вайну.
Я ненавіджу немцаў. Фашыстаў.
Каля вёскі, маёй маці, куды мяне кожнае лета аддаюць да бабулі.
Там. На ўскрайку, ля лесу.
Ёсць немыя могліцы.
Там фашыстаў забітых хавалі.
Мы ходзім са старэйшымі хлопцамі капаць.
Старэйшыя кажуць, Там Шмайсэры. Парабелумы.
Мы, малыя, рыем магілы. Пакуль толькі косткі і знакі адрознення. У пяску.
Мы рыем. Далей.
У кожнага беларуса павінен быць свой Шмайсэр. А палешуку і МГ даспадобы.
Свидетельство о публикации №223111200113