Першы раз

Першы раз

Я выхоўвалася ў атэістычнай сям’і. У нашым доме не было ікон, і ўсякія спробы званых і нязваных гасцей загаварыць аб рэлігіі, на карані спыняліся татам.
У бацькі, Лукашэвіча Гаўрыіла Карнеявіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, выпускніка вышэйшай партыйнай школы, які займаў у нашай мясцовасці даволі адказныя пасады, была толькі адна вера – у светлую будучыню нашай вялікай краіны – Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Маці, Лукашэвіч (Кудрашова) Ганна Еўдакімаўна, ураджэнка Тульскай вобласці, якая прыехала ў Целяханы па размеркаванні пасля заканчэння лесатэхнічнага тэхнікума, заўсёды прытрымлівалася нейтралітэту пры абмеркаванні ў доме пытанняў рэлігіі або палітыкі.

Ды і пяцёра дзяцей маіх бацькоў ніколі не праяўлялі цікавасці да рэлігіі, прытрымливаючыся былога тады на слыху, вобразнага вызначэння рэлігіі Карлам Марксам – “опіум народа”.

У падлеткавым узросце ў мяне ўпершыню ўзнікла пытанне: чаму мае землякі ходзяць у царкву? Як-ніяк побач з культавым будынкам размешчаны Дом Культуры! А ў ім столькі цікавага: і спектаклі Целяханскага народнага тэатра, і выступленні самадзейных калектываў і артыстаў і, нарэшце, танцы!

У дзявятым класе, напярэдадні Праваслаўнага Велікдня, мы з сябрамі вырашалі, як пракрасціся ў царкву, “каб не трапіцца”. Заклапочаннасць школьнікаў была зразумелая: у праваслаўныя агульнацаркоўныя ўрачыстасці каля храма патрулявалі супрацоўнікі міліцыі з дружыннікамі, групы настаўнікаў, прадстаўнікі камсамольскага актыву … А быць “злоўленным” – сапсаваць сабе характарыстыку за ўсе гады навучання ў школе.

Мяне не столькі цікавіў рытуал, які адбываўся ў храме на Вялікдзень, колькі не хацелася схібіць перад сябрамі. Маўляў, я ніколькі не баюся пракрасціся ў царкву і пакінуць яе незаўважанай “кантралёрамі”. Прыкладна так, як у дзяцінстве: ноччу пайсці на каталіцкія могілкі, “дзе водзяцца прывіды”, пабыць там нейкі час і з пачуцццём “пераможцы” вярнуцца да сваёй адчайнай кампаніі.

Першапачаткова трэба было “падрыхтаваць глебу” дома. Я пачала задаваць маме пытанні, якія адносяцца да святочнага богаслужэння. Што адбываецца ў царкве ў велікодную ноч, чаму служба называецца “Усяночная” і што такое Хрэсны ход?

Мусіць, я задавала занадта многа пытанняў. У нейкі момант мама, уважліва паглядзеўшы на мяне, адказала:

– Калі табе так гэта цікава, то схадзі ды паглядзі.

– Як жа я пайду, хіба тата адпусціць?!

– Ты ж дастаткова дарослая і можаш пайсці на танцы ў Дом культуры, які размешчаны побач з царквой, – спакойна адказала мама, не дадаўшы нічога больш.

– Значыць, мама забяспечыць “прыкрыццё”, – сцяміла я, пачаўшы прадумваць убор, дарэчны як для свецкага мерапрыемства, так і для царкоўнага свята.

Да нашых правінцый тады яшчэ не дайшла мода на міні-спадніцы і жаночыя штаны. Прыбраўшыся ў традыцыйныя блузку-спадніцу і лёгкае паліто, сабралася выходзіць з дому.

 – А дзе твая хустка? – спытала мама.

– Навошта, на вуліцы ўжо не холадна, – адказала я.

– Дык ты збіраешся ў царкву ці ў клуб? – удакладніла мама.

– І туды, і туды, – адгукнулася я.

– Апранай або бяры з сабой хустку ці шалік; у царкву з непакрытай галавой заходзяць толькі мужчыны, а для жанчын галаўны ўбор абавязковы.

Абышоўшы ўсе “патрулі”, мы з сябрамі прайшлі ў царкву. Як і казала мама, усе жанчыны, у тым ліку і дзяўчынкі-дашкольніцы, былі ў хустках, шаліках або вязаных шапачках.

 Я бегла аглядзела ўнутранае ўбранне храма: шмат абразоў, бліскучага жоўтага металу і святла. Мноства падпаленых свечак на бліскучых падстаўках, прыгожа прыбранае ўзвышэнне, незвычайныя адзенні святароў …

Вялікую цікавасць у мяне вызвалі людзі, якія прысутнічалі ў царкве. Разам са святаром яны працягла дэкламавалі нейкія незразумелыя вершы, з якіх я запомніла адну фразу: “Ойча наш, іже есі на нябёсах …*”.

Слухаючы шматразовае паўтарэнне слова “есі”, чужая ўзвышаных, духоўных імкненняў, я аднесла яго да варыянту слова “есці, спажываць”, якое неправільна вымаўляецца.

– Што ж такое ён спажывае на нябёсах? – разважала я, знаходзячыся ў храме.

Дадумаць думку мне не дала сяброўка, якая прашаптала на вуха:

– Пайшлі на танцы, усе нашы ўжо выйшлі з царквы.

 Трэба аддаць належнае прадуманасці ідэалагічнага складніку выхаваўчай работы з моладдзю ў савецкі час. У велікодную ноч часы працы ўсіх клубных устаноў пасёлка (а іх было пяць) працягваліся да самай раніцы; перад глядачамі выступалі лепшыя самадзейныя калектывы населенага пункта і запрошаныя прафесійныя артысты.

У пасялковым Доме культуры граў самадзейны духавы аркестр лыжнай фабрыкі, майстэрству выканаўцаў якога маглі б пазайздросціць сучасныя прафесійныя калектывы. Вядучы свята, названага арганізатарамі мерапрыемства “Вясновы вальс”, падчас кароткатэрміновых перапынкаў на адпачынак выканаўцаў аркестровай музыкі, уключаў запісы песень Мусліма Магамаева, Майі Крышталінскай, Валерыя Абадзінскага …

Адказ на пытанне, чаму аддасць перавагу моладзь: царкоўным дэкламацыям-спевам ці песням у выкананні Магамаева і  Абадзінскага, быў відавочны.

Бліжэй да паўночы шэрагі моладзі парадзелі; я пачула словы: “Пачынаецца Хрэсны ход”.

Пакінуўшы танцы, наша кампанія накіравалася да храма.

Пачуліся гукі звана. З царквы выйшлі святар і прыхаджане. Сфармаваўшы падабенства калоны, яны тройчы абышлі храм, кожны раз спыняючыся ў яго дзвярэй.
Першыя два разы, як пазней сцвярджалі мае сябры, дзверы апыняліся зачыненымі, а ў трэці раз яны адчыніліся**.

Я гэтага не бачыла. Мая ўвага была засяроджана на маленькай хударлявай жанчыне, якая перад пачаткам шэсця апусцілася на калені.

Красавік, халодная зямля, ніякіх ахоўных прыстасаванняў, акрамя баваўняных панчох на нагах немаладой жанчыны … Як жа яна здужае такую “хадзьбу”?

Мне было відаць, што жанчына, якая перасоўвалася на каленях, увесь час нешта шаптала, перыядычна ўздымая галаву да неба, нібы звяртаючыся да кагосьці нябачнага …

Пасля завяршэння працэсіі хрысціянка паднялася з каленаў і памалілася, гледзячы на царкоўны крыж.

Маладосць легкадумная; пасля вяртання дадому я не спытала ў мамы, што азначае хаджэнне на каленях падчас Велікоднага Хрэснага ходу***.

А дарма: яна напэўна растлумачыла б мне сэнс гэтага незвычайнага рытуалу. У маміным родзе ўсе мужчыны па лініі бацькі былі святарамі. Мой дзядуля Еўдакім, праваслаўны святар, у канцы трыццатых гадоў мінулага стагоддзя быў рэпрэсаваны за веру і перакананні, якія не адпавядалі духу таго часу.

* “Калі ты ёсць на небе…”, царкоўна-славянская мова.

** Дзверы сімвалізуюць камень, які зачыняў труну Гасподнюю і ў дзень уваскрэсення Ісуса Хрыста  быў адкінуты.

***Тлумачэнні на гэты конт дала мая знаёмая, прыхаджанка Целяханскай царквы. Яна ніколі не бачыла апісанага мною рытуалу, аднак пажылыя набожныя жанчыны ёй расказалі, што раней такія рэлігійныя акты здзяйсняліся людзьмі, якія прасілі ў Бога дапамогі. Часцей за ўсё – аб вылечванні ад цяжкай хваробы блізкага сваяка верніка ці яго самаго.

Нешта накшталт зароку – урачыстага абавязацельства: “Калені сатру да крыві, але выканаю дадзенае Усявышняму абяцанне”.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! В 50-60 и даже в 70-е годы на церковь устраивались страшные гонения. Это после перестали её трогать физически, но запрещали молодым туда ходить. Партия считала так: коли в церковь не будут ходить молодые, то она вскоре сама по себе вымрет со стариками. Но прогнозы КПСС, как мы видим, не оправдались. Церкви тайно посещали люди разных возрастов, кто хотел познать Бога. А кроме православной, стала развиваться и протестантская(пятидесятники, баптисты, харизматы), которых православная от ревности называла сектами, считая себя самой верной религией.
Но у Бога нет ни православных, ни протестантов, ни католиков, а только верные христиане. Вспомним по истории, сколько и протестантов, и католиков, и православных погибло от рук своих же братьев по вере - иезуитов и других священников, которые за инакомыслие причисляли к еретикам и сжигали на костре или убивали. Сам Господь Иисус пострадал от рук фарисеев - священников, которые не поверили в Иисуса как сына Божьего.
С уважением, теплом и наилучшими пожеланиями,

Людмила Каштанова   20.11.2023 14:02     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемая Людмила!

Сердечно благодарю за отзыв!

Один мой знакомый в молодости сильно увлекался питием. Его, прекрасного строителя-самоучку, приглашали на возведение частных домов. Зачастую хозяева, наряду с деньгами, рассчитывались со специалистом "жидкой валютой".

Со слов мужчины, к тому времени, когда он познакомился с баптистами, у него уже сформировалась стойкая зависимость от алкоголя.

Мы дружны уже более пятнадцати лет; годы своего немереного пития мой приятель вспоминает с содроганием.

В этой связи есть о чём задуматься: во вред ли приобщение к вере молодого человека, у которого в тридцать с небольшим лет уже не было будущего?

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   21.11.2023 14:44   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.