Аб мiнулым памяць захаваем

Аб мінулым памяць захаваем

Першага лістапада 2021 года ў гарадскім пасёлку Целяханы, што на Брэстчыне, быў створаны гісторыка-патрыятычны клуб “Памяць”.

У яго ўвайшлі людзі розных узростаў: ветэраны працы, людзі сярэдняга ўзросту і моладзь, неабыякавая да гісторыі нашай Радзімы.

У лістападзе 2022 года я ўпершыню пабывала на пасяджэнні клуба, якое арганізатары мерапрыемства прысвяцілі Першай сусветнай вайне, назваўшы гістарычны экскурс “Вялікая забытая вайна”.

Слухаючы выступоўцаў, злавіла сябе на думцы, што вайна і праўда “забытая”; пра некаторыя гістарычныя факты я даведалася ўпершыню.

На адным з пасяджэнняў старшыня гісторыка-патрыятычнага клуба “Памяць” Аляксандр Кот распавёў пра ідэю стварэння музея Першай сусветнай вайны, у якім можна будзе захоўваць мноства экспанатаў таго часу, якія захоўваюцца на руках у яго аднадумцаў.

Далей Аляксандр Аляксандравіч расказаў, што ўжо ёсць будынак для музея. Дом Сафіі Грыгораўны Петруковіч, да Вялікай Айчыннай вайны – жыхаркі вёскі Бабровічы. Падчас правядзення фашыстамі на Палессе адной з самых крывавых на тэрыторыі Беларусі карных аперацый “Балотная ліхаманка”, ёй цудам удалося выратавацца, схаваўшыся ў студні.

 Пасля смерці самотнай жанчыны спадкаёмцы перадалі яе хату пасляваеннай пабудовы ў бязвыплатнае карыстанне Целяханскага выканкама, кіраўніцтва якога адгукнулася на просьбу членаў грамадскага аб’яднання, уступіўшы пустуючы будынак гісторыка-патрыятычнаму клубу “Памяць” для організацыі музея.

На кожным пасяджэнні клуба Аляксандр Аляксандравіч Кот дакладваў, што ўжо зроблена, а што яшчэ трэба зрабіць. Жанчыны нязменна прапаноўвалі сваю дапамогу ва ўладкаванні хаткі; кожны раз Аляксандр і яго памагатыя адказвалі:

– Так-так, абавязкова паклічам, калі трэба будзе!

Маладыя мужчыны так і не паклікалі жанчын на дапамогу, выканаўшы ўсе работы самастойна.

У пачатку лістапада жыхары пасёлка, зацікаўленыя ў захаванні памяці аб гісторыі роднага краю, былі запрошаны на азнаямленчую экскурсію ў дом-музей Целяханскага гісторыка-патрыятычнага клуба “Памяць” “Аб мінулым памяць захаваем”. (Афіцыйнага адкрыцця музея яшчэ не было, аднак выставу ўжо наведалі работнікі бібліятэк Івацэвіцкага раёна, некалькі класаў навучэнцаў Целяханскай сярэдняй школы і група асоб з абмежаванымі магчымасцямі, якая курыруецца Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.)

Азнакоміўшыся з дадзенай інфармацыяй, я ўспомніла, што на адным з пасяджэнняў клуба Аляксандр Кот распавёў, што для наведвальнікаў музея будзе арганізаваны пешаходны маршрут па месцах размяшчэння лініі фронта ў гады Першай сусветнай вайны. А па вяртанні з пешага паходу ўдзельнікаў экскурсіі будзе чакаць салдацкая каша, якую адмыслоўцы кухарскай справы прыгатуюць на вогнішчы. Ды вось незадача: няма прыдатнага кухоннага посуду: катла ці казана.

Слухаючы старшыню клуба, я ў думках уявіла вялікі казан, які захоўваецца ў адным з дапаможных памяшканняў бацькоўскага падворка. Прапанавала Аляксандру забраць яго для агульнай справы; ён з задавальненнем пагадзіўся.

За штодзённымі клопатамі і я, і Аляксандр Аляксандравіч, забыліся аб казане. Перад візітам у дом-музей я ўспомніла аб дадзеным мною абяцанні, і папрасіла сына Паўла падвезці каштоўны груз у дом-музей.

– Каштоўны груз – гэта ты, мама? – удакладніў сын-вастраслоў.

– Не, каштоўны груз – рарытэтны казан, а я – бясцэнны, – у тым жа духу адказала я Пашы.

Сын прыпаркаваўся зблізку невялікай цёмна-карычневай драўлянай хаткі з белымі вокнамі, размешчанага прыкладна ў ста метрах ад Агінскага канала і трохстах метрах ад нашай бацькоўскай хаты.

– Далёка ж давялося сыну везці два “каштоўных” груза, амаль трэць кіламетра, –  падумала я, выходзячы з машыны.

Перадаўшы казан старшыні грамадскай арганізацыі, аглядзелася. У невялікіх сенцах тры жанчыны абмяркоўвалі пытанне магчымага прыезду нашага знакамітага земляка, мастака Віктара Сагановіча; дом яго роднага брата знаходзіцца побач з домам-музеем. Адна з суразмоўніц патлумачыла, што па інфармацыі Святланы Крэк, старшыні Савета ветэранаў пасёлка, сёння Віктар Мікалаевіч прыехаць не зможа.

У пярэднім пакоі, які, мяркуючы па ўсім, служыў ранейшай уладальніцы кухняй, сабраліся жыхары Целяхан і бліжэйшых да пасёлка вёсак Івацвіцкага раёна. Мой сусед, Зіновій Мікалаевіч Каланчук, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, і яго сын Аляксандр, таксама знаходзіліся сярод неабыякавых грамадзян пасёлка. Адзін са старэйшых жыхароў населенага пункта ахотна адгукнуўся на запрашэнне Святланы Андрэеўны прыняць удзел у азнаямленні з экспазіцыямі дома-музея.

– Ідэя стварэння музея ўзнікла яшчэ ў 2015 годзе. Першапачаткова планавалася размясціць у ім толькі артэфакты часоў Першай сусветнай вайны, аднак падчас работы сабралася шмат экспанатаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і прадметаў побыту, якія ўяўляюць цікавасць для прадстаўнікоў маладога пакалення. Таму было створана тры экспазіцыі, – пачаў экскурсію Аляксандр Кот.

У памяшканні, з якога пачалася экскурсія, было цёмна; у пахмурны лістападаўскі дзень яўна не хапала натуральнага асвятлення.

Нібы адгадаўшы думкі наведвальнікаў, экскурсавод-аматар растлумачыў, што святло ў хаце пакуль не ўключаюць, бо старую электраправодку яшчэ не паспелі замяніць.

Першая экспазіцыя музея называецца “Побыт”.

На самым бачным месцы яе – Іж-56, дарожны матацыкл сярэдняга класа, прызначаны для язды па дарогах з розным пакрыццём у адзіночку ці з пасажырам. Выпускаўся Іжэўскім машынабудаўнічым заводам усяго шэсць гадоў – з 1956 па 1962 год.

– Відаць, нашчадкі заможнага чалавека аддалі ў музей матацыкл: у канцы пяцідзесятых-пачатку шасцідзесятых гадоў нават ровар быў раскошай, не кажучы ўжо аб транспартным сродку з рухавіком, – у думках разважала я, слухаючы Аляксандра.

Счакаўшы паўзу ў аповядзе гіда, старшыня Целяханскага выканкама Аксана Мялік распавяла, што перад зносам старых будынкаў абавязкова праводзіцца абследванне памяшканняў дома; цікавыя знаходкі перадаюцца ў музей.

На паліце самаробнай падвеснай адчыненай шафкі для посуду – бутэлькі з-пад рэйнскага віна*.

– Нядрэнна жылі калісьці нашы землякі, “буржуйскія” віны пілі, – падумала я, а ўслых вымавіла:

– У прыцемку дрэнна відаць: емістасці пустыя ці поўныя?

– Вядома, пустыя: іхняе змесціва яшчэ ў 1915-1916 гадах выпілі немцы. А бутэлькі збіралі мясцовыя жыхары для ўласных патрэб, выкарыстоўваючы ў гаспадарцы прыкладна да пачатку шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, – адказаў экскурсавод.

У процілеглай сцяны – паліраваны сервант, верхнюю паліцу якога ўпрыгожваюць старадаўнія гандлёвыя шалі 1899 года выпуску. Падобныя прыборы для вызначэння вагі я бачыла ў кінафільмах, якія адлюстроўвалі падзеі пачатку дваццатага стагоддзя. Як аказалася, жыхар бліжэйшай вёскі здаваў іх на металалом, а члены клуба своечасова выратавалі рарытэт ад пераплаўкі.

На сярэдніх паліцах серванта – вырабы шклянога завода; тутака ж – журнал фармату А4, на тытульным лісце якога чырвонай фарбай надрукавана:

“Ілюстраваны прэйскурант

ШКЛЯНОГА І КРЫШТАЛЬНАГА

ЗАВОДА “ЦЕЛЯХАНЫ”

Б.Чэрніхаў, Л.Турак, М.Разенблюм

У м. Целяханы
Пінскага павета Мінскай губерніі

Адрас для лістоў

У КАНТОРУ ШКЛЯНОГА І КРЫШТАЛЬНАГА ЗАВОДА “ЦЕЛЯХАНЫ”

У М. Целяханы, Мінскай губ.

Для тэлеграм: ЦЕЛЯХАНЫ, ШКЛЯНЫ”

У самым нізе тытульнага ліста:

“ВІЛЬНЯ

Друкарня “Арцель Друкарнай Справы”, Віленская, 25. Тэлефон №199.

1912.”

– Дзіўна: у невялікім палескім мястэчку на пачатку мінулага стагоддзя працаваў тэлеграф, а кіраўніцтва завода заказвала каляровую друкаваную прадукцыю ў Вільні, – разважала я, разгортваючы прэйскурант.

У тэчцы – каталог вырабаў завода з указаннем кошта за сто штук. Я выбарачна праглядзела асартымент і кошты: вартасць ста чарак са шкла прэсованага літага не перавышаў трох рублёў сямідзесяціпяці капеек, а кошт шклянак са шліфаванага і гладкага шкла – не вышэй за дзесяць рублёў.

Уражанні аб выставе экспанатаў музея аб Першай сусветнай вайне і Вялікай Айчыннай вайне – тэма для асобнага апавядання.

Пасля заканчэння агляду экскурсанты сабраліся ў першым пакоі хаткі.

 Наведвальнікі абменьваліся меркаваннямі; было відаць, што ніхто не жадае сыходзіць.

Карыстаючыся прысутнасцю ў музеі аднаго з найстарэйшых жыхароў пасёлка, Святлана Крэк задала Зіновію Мікалаевічу пытанне, якое цікавіць многіх целяханцаў, – аб месцазнаходжанні царквы да пачатку будаўніцтва новага будынка храма ў 1933 годзе.

– Царква знаходзілася на тэрыторыі цяперашняй Целяханскай спецыяльнай школы-інтэрната, а замест звона выкарыстоўвалася падвешаная рэйка, па якой стукалі металічным прадметам, – адказаў захавальнік гісторыі пасёлка Целяханы.

Увесь нядзельны дзень, ды і наступныя дні, мяне не пакідала пачуццё дачынення да гаротных падзей, якія адбываліся ў дваццатым стагоддзі на нашай шматпакутнай беларускай зямлі.

*Рэйнскія віны – віны, якія вырабляюцца ў вінаробным раёне Рэйнгау Германіі.

Аўтар выказвае падзяку Аляксандру Аляксандравічу Кату за дапамогу ў падрыхтоўцы публікацыі.


Рецензии
Нелли! Я совсем не случайным образом за три с половиной года до начала войны с Германией был рождён в Могилевской области, потом с 1941 года эвакуация в Казахстан, а с 1944 года город Пенза. Там отец после ранения под Москвой (отступал от Могилёва)служил в военном училище. С 1946 года снова в Могилёвской области.

В 1955 я Белоруссию покинул и после окончания Ленинградского Политехнического института оказался под Москвой.
За всё последующее время я с белорусским языком встретился всего один раз. Хорошо знавший отца белорусский поэт Пысин посвятил отцу стихотворение. Он оказался однополчанином отца в знаменитой Белобородовской дивизии. Я попытался чуть-чуть подправить перевод этого стихотворения. Было это в прошлом тысячелетии и в прошлом веке.

Сейчас, увидев Ваше на белорусском заинтересовался, вспомню ли я что-нибудь хоть чуть чуть. Стал читать и изумился. Всё читаю и всё легко понимаю. В памяти тут же возникает перевод на русский язык и удивительно сразу правильный.

Ваша очень важная и интересная историческая тема мне очень понятна. Моя сестра Неля, учительница истории, старше меня на семь лет, организовала в нашем городишке в своей школе исторический музей. Её интересовали две темы. Революция и партизанское движение во время войны с Германией в нашем районе.

Моя шикарная коллекция старинных российских и уже первых советских монет ушла в музей.
Они же, разбойники, разыскали первых организаторов советской власти в нашем районе и т.д.
Вот сколько воспоминаний нахлынуло на меня, когда я читал Вашу работу.. Спасибо огромное Вам за это.

О поэте Пысине, если Вам будет интересно, у меня в стихи.ру рассказ "Переводная поэзия".
Здоровья Вам и успехов Феликс Довжик

Феликс Довжик   23.12.2023 17:34     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Феликс!

Искренне благодарю за обстоятельный отзыв!

Рада встретить на сайте земляка, нынешнего жителя России, который прекрасно помнит белорусский язык.

Участники нашего клуба в большинстве своём молодые мужчины, небезразличные к нашей общей истории.

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   24.12.2023 10:03   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.