Чорная котка

Ёхан Леверда
------------------
Чорная котка

Надвчоркам. У апошнія дні лістапада. Я спяшаўся, рухаўся па нейкіх справах. Вуліца Прылуцкая. Тэрмомэтр у самаходзе мінусаваў  сем цэльсію.  Вымаразіў пан Зюзя асфальта.
На не надта шырокай вуліцы, пасля пешаходнага пераходу, на сярэдзіну  шляху самавіта прайшла чорная котка невялікіх памераў. Я крыху прытармазіў.  Я, зачараваны, глядзеў на котку.  Чорная. Не худая. Самая ёсць  грацыяй. Я спыніўся. Котка азірнулася на мяне і прысела пасярод дарогі. Адразу перад мною. Я спыніў самахода. Добра,  вечар і руху амаль німа. Я даў кароткі клаксан.  Котка не зварушылася з месца. Гэта пачало рабіцца  сьмешным. З супрацьлеглага боку спыніўся джып. У ім таксама зацікавіліся коткай. Далі клаксана.  Котка ўражліва кінула погляд на кіроўцу джыпа. Мы захраслі шчэ хвілін пятнаццаць. Котка не рухалася. І не баялася зусім . Нікога.  Вочы яе свяціліся ліхтароў фосфару далёкіх сусветаў.
Мы ізноў  націснулі на клаксаны.
Котка нават хвастом  не заварушыла.
Чорная котка. Пасярод дарогі. Амаль чорная  ноч.  Містыка. Што яна хоча нам сказаць сваімі паводзінамі?
Папярэджвае? Нахіляе на нешта?  Пагражае?
Котка відавочна нешта ведае.
Я збіраўся выйсці і запрасіць котку індывідуальна, дазволіць  мяне  ехаць далей  і невядомаму
джыпу.
Імгненна гэтым часам з тратуару скочыла дзяўчына ў паліто брудна-лімоннага колеру і велізарным шалікам-дзьмухаўцом. Яна падыйшла да коткі , села на коркі, паказытала за вушы  дзікае стварэнне, нешта ёй казала. Тыцнула пальчаткай на мяне, на джып .  Потым на неба і на суседнюю вуліцу.

Котка неахвотна падхапілася і праз некалькі хвілін расшчапілася  ў чорным завулку.

Мы рушылі па сваіх справах.

Праз гадзіну, пачуўся телефонны званок таварыша:
Прабач ,твайму старэйшаму брату зрабілася дрэнна, хуткай дапамогі ўжо німа паўгадзіны.

Я праязджаў у той момант у пяцідзесяці метрах ад хінкальні , дзе мой брат з таварышам сустракаліся, пасля трыццаці год адсутнасці ў краіне.
Я паспеў у шпіталь хуткай дапамогі.  Брату зрабілі аперацыён.
Цяперака з ім усё добра. Ён ачуняў.

Я тыждзень хадзіў па раёне, дзе мяне спыніла чорная котка.  Вельмі жадаў сказаць ёй дзякуй.
Нажаль, чорныя коткі
распушчаюцца ў ночы, як чорная кава. Каб ізноў аднойчы выйсці на шлях жыцця. І зладзіць цыркавое шоў. І ім гэта, трэба мувіць, здзейсняецца.


Рецензии