Замурзаныя грыбы

Замурзаныя грыбы

Цудоўная сёлета выдалася восень! Цёплая і сонечная, яна прадоўжыла лета яшчэ на адзін месяц – верасень. Прынамсі, для мяне: увесь першы месяц восені я не карысталася хатнім душам, аддаючы перавагу надворнаму. Двухсотлітровы чорны бак для вады захоўваў цяпло нагрэтай за дзень вады да раніцы наступнага дня; сістэматычны даліў вады са свідравіны практычна не мяняў яе тэмпературу.

Ды і кастрычнік не не падкачаў, даўшы магчымасць прыбраць з прысядзібнага ўчастку ўраджай гародніны, а з саду – садавіны.

Добрае надвор’е было і ў дзень правядзення на маёй малой радзіме мітынга ў гонар сто шостай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

А праз некалькі дзён пайшлі дажджы! Маркотныя і манатонныя восеньскія дажджы, перыядычна пераходзячыя ў падабенства летніх ліўняў. Запала халодным восеньскім ападкам хапала ненадоўга: пакуражыўшыся дзесяць-пятнаццаць хвілін, дожджык станавіўся цішэй, працягваючы павольна паліваць насычаную вадой зямлю.

Пасля тыднёвай непагадзі вызірнула няяркае сонца. Яго промні ледзь прабіваліся скрозь зацянутае шэрым марывам неба.

Я паглядзела прагноз надвор’я на бліжэйшы тыдзень: праз два дні начная, а пасля выхадных – і дзённая тэмпература паветра апусціцца ніжэй за нуль.

– Значыць, за грыбамі схадзіць ужо не атрымаецца. Хоць, шмат гадоў таму, мы з калегамі ў пачатку снежня збіралі мёрзлыя зялёнкі, якія не страцілі сваіх смакавых якасцяў, – выйшаўшы на ганак, разважала я.

Нібы “падслухаўшы” мае думкі, сонца выглянула з-за хмар.

– А чаму б сёння не прагуляцца па лесе? Нават калі не набярэм грыбоў, то чыстым лясным паветрам падыхаем, – вырашыла я.

Узяўшы ў рукі кошык, падумала:

– Хоць бы на зваротным шляху пешаходы не сустрэліся. Калі нічога не знойдзем, то сорамна будзе з пустой тарай вяртацца.

Па дарозе ў лес нас з мужам спыніў Аляксандр, сын нашага суседа Зіновія Мікалаевіча Каланчука. Пакінуўшы працу ў садзе, ён падышоў да плота і удакладніў:

– Нябось, за грыбамі ідзеце?

– Так, хоць па лесе пройдземся, а то з-за дажджоў амаль тыдзень з дому не выходзілі. Можа, і набярэм чаго-небудзь, – адказала я.

– Разахвоцілі вы мяне, зараз усё кіну і таксама ў лес пайду! – не вытрымаў заўзяты грыбнік.

 На невялікай паляне на ўскраіне леса, дзе я заўсёды знаходзіла сыраежкі, польскія, а часам і баравікі, – толькі умоўна ядомыя грыбы, свінушкі тонкія, якія “дажываюць” сваё кароткае існаванне.

– Гэта ты добра прыдумала, у сярэдзіне лістапада па грыбы пайсці. Пачакала б навагодней ці каляднай ночы, калі цуды здараюцца, ды і прагулялася б у лес, – накручвала я сябе.

Двум знойдзеным несамавітым сыраежкам я ўзрадавалася, як тузіну белых адборных грыбоў. Потым пайшлі падзялёнкі (радоўкі шэрыя), польскія і адзінкавыя маслякі.
На невялікай лясной паляне я ўбачыла сямейку восеньскіх апенек. Зрэзаўшы грыбы, аглядзелася: з-пад апалай дубовай лістоты то тут, то там, віднеліся бураватыя капялюшыкі.
 
На працягу паўгадзіны кошык напоўніўся маладзенькімі грыбамі з тоўстай цыліндрычнай ножкай.

– Ну, зараз і дадому не сорамна ісці, – падумала я.

Па вяртанні я адразу ж занялася пераборкай дароў лесу. Прыкладна праз сорак хвілін зразумела, што я хітравала ў гутарках са знаёмымі аб грыбах, сцвярджаючы, што люблю і збіраць, і апрацоўваць пладовыя целы. Мусіць, перш за ўсё я падразумявала трубчастыя грыбы – баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, польскія, апрацоўка якіх заключаецца толькі ў разразанні на дробныя фрагменты буйных пладовых цел.

А вось пераборка апенек – даволі стомны занятак. Яшчэ раз праверыць ножку на адсутнасць ці наяўнасць лічынак грыбной мухі ці грыбнога камара; зняць прырослыя да ножкі пласцінкі, якія нясуць на сваей паверхні гіменій – тонкі спораносны пласт; пачысціць ножку ад забруджвання; здрабніць пладовае цела да аптымальных для тэрмічнай апрацоўкі памераў.

Падчас сартавання опенек у мяне ўвесь час пэцкаліся рукі; даводзілася мыць іх ці выціраць вільготным рыззём.

– Нейкія замурзаныя гэтыя апенькі, не паспяваеш адмывацца! Раней я чамусьці не заўважала гэтай іх асаблівасці, – з прыкрасцю падумала я.

Перад чарговым мыццём рук уважліва прыглядзелася да прычыны іх забруджвання. Ёю аказаліся бураватыя лускавінкі, якія ў вялікай колькасці пакрывалі капялюшык пладовага цела.

– Усё зразумела: раней я перабірала не вільготныя грыбы, а зараз – насычаныя дажджавой вадой. Вось і прыліпаюць да рук лускавінкі, якія пры зборы і апрацоўцы апенек у сухое надвор’е адставалі ад капялюшыка падчас гатоўкі.

Патэлефанаваў сусед Аляксандр пацікавіцца вынікамі паходу. Распавёўшы аб нашай грыбной здабычы, у сваю чаргу, пацікавілася яго дасягненнямі.

– Польскія, некалькі махавікоў, а ў асноўным – апенькі, – адказаў Саша.

У думках я пажадала суседу цярпення; мая-то пераборка-сартаванне апенек набліжалася да завяршэння.

Збор замурзаных макраміцэтаў завяршыў мой грыбны сязон 2023 года: праз дзень выпаў першы снег.


Рецензии
Добрый вечер, Нелли!
С удовольствием прочла Ваш рассказ на белорусском языке! Но ответ пишу по-русски, т.к. владею белорусским на уровне понимания прочитанного и услышанного.
Любовь к белорусскому языку появилась в 80-ые годы прошлого века после того как, находясь в Минске в командировке, услышала беларускую мову по радио в отеле и в метро,а ещё накупила дочке детских книжек на белорусском, уж очень они были красочными! А к книжкам школьный белорусско- русский словарик, чтобы найти перевод непонятных слов. И с тех пор, когда бываю в Беларуси, обязательно захожу в Кнiгарню и покупаю несколько книг на белорусском языке. Читаю дома вечерами с большим удовольствием! А вот поговорить на белорусском языке не с кем...

Наталья Дюбина   25.11.2023 23:52     Заявить о нарушении
Здравствуйте, уважаемая Наталья!

Спасибо Вам за добрый отзыв и любовь к белорусскому языку.

В Беларуси, к счастью, нет преследований по "языковому" принципу.

Каждый житель нашей страны волен говорить на одном из государственных языков: русском или белорусском.

В повседневной жизни я приспосабливаюсь к собеседнику, разговаривая на предложенном им языке.

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   26.11.2023 11:07   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.