Блакiтныя... мухаморы

Блакітныя … мухаморы

У сярэдзіне кастрычніка мы са старэйшым сынам Дзянісам выехалі ў грыбы.

Ад’ехаўшы ад пасёлка на некалькі кіламетраў, звярнулі ў лес, у якім былі гадоў пяць таму.

Усё, як і ў мінулы наш прыезд: маслякі, польскія грыбы, махавікі, сыраежкі, яжовікі пярэстыя, рэдкія лісічкі …

Прыкладна праз поўгадзіны сын папрасіў мяне падысці бліжэй да яго.

– Значыць, знайшоў невядомыя яму грыбы і сумняваецца, ці можна іх браць, – падумала я, накіроўваючыся да Дзяніса.

– Што за дзіва, мама? Ніколі такога цуду не бачыў – блакітныя мухаморы! – сказаў сын, паказваючы на палянку, выгляд якой вярнуў мяне ў дзяцінства, у фільмы-казкі савецкага рэжысёра Аляксандра Роу.

Паляна была абсыпана блакітнымі грыбамі, падобнымі на мухаморы. Аглядзеўшыся вакол (раптам гэта “багацце” ахоўвае Баба Яга або Кашчэй Бессмяротны?), я сарвала адзін “казачны” грыб.

Слізкі сіне-зялёны капялюшык, усеяны дробнымі белымі плямкамі, касматая ад шматлікіх лускавінак ножка з плёнкавым кольцам на ёй …

Сын тым часам сфатаграфаваў цуд прыроды і, з дапамогай Інтэрнэта, ідэнтыфікаваў макраміцэт – страфарыя сіне-зялёная. Сказаў, што грыб – ядомы і адносіцца да чацвёртай катэгорыі, малакаштоўным ў пажыўна-харчовым і кулінарна-смакавым плане грыбам.

Палюбаваўшыся незвычайным для нашых лясоў відовішчам, пакінулі блакітныя грыбы лясным жыхарам.

Назву макраміцэта я запомніла, вымавіўшы ўслых:

– Страфарыя – ад слова страфанцін*.

Па вяртанні дадому я звярнулася да ілюстраванага дапаможніка для біёлагаў “Макраміцэты” і даведалася наступнае.

Страфарыя сіне-зялёная адносіцца да сямейства страфарыевых. Капялюшык тры-восем сантыметраў у дыяметры, конусападобны, зеленавата-блакітнага колеру, з часам выцвітае (так, сапраўды, буйныя грыбы выглядалі больш бляклымі ў параўнанні з дробнымі пладовымі целамі). Мякаць белага або шэравата-белага колеру, з прыемным грыбным пахам і слабым востраватым густам.

Ножка чатыры-дзесяць сантыметраў даўжынёй, роўная, сіняватага колеру, з кольцам.

Расце ў змешаных і хваёвых лясах, у травяністых месцах, багатых перагноем; часам – на трухлявых пнях. Плоданосіць з верасня па лістапад. Сустракаецца як адзіночна, так і групамі. Грыб вядомы ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы.

Страфарыя мае нямала двайнікоў, як ядомых, так і небяспечных, атрутных грыбоў.

 Прыдатная для ўсіх відаў кулінарнай апрацоўкі, у тым ліку для запякання і засолу. Перад прыгатаваннем мэтазгодна зняць з капялюшыка слізкую скурку.

Падзялілася з сынам атрыманнай інфармацыяй, пракаментаваўшы яе:

– Там яшчэ пішуць, што пасля тэрмічнай апрацоўкі, асабліва жаркі і запякання, густ становіцца значна лепей.

– Ты хочаш сказаць, што трэба было іх набраць і паспрабаваць? Не думаў я, што ты такі экстрэмал: спачатку збіраешся прадэгуставаць блакітныя мухаморы, а потым і да рыбы фугу дабярэшся! – пажартаваў сын.

– Так, ты маеш рацыю, не варта выпрабоўваць лёс. Скажаш каму-небудзь, что ела смажаныя блакітныя грыбы, у лепшым выпадку ў скроні пальцам пакруцяць, а ў горшым – псіхбрыгаду выклічуць. Бо вядома, што восень – час абвастрэння душэўных хвароб, – “уключыла” я псіхіятра.

– Як жа, добра памятаю, што вясна і восень – самыя неспрыяльные поры года для гэтай катэгорыі хворых, – пагадзіўся Дзяніс.

Я ўжо паспела забыць пра казачную паляну з блакітнымі грыбамі, як у лістападзе ў навіннай стужцы Сусветнага павуцення з’явілася наступная інфармацыя:

“У дрымучых лясах Белавежскай пушчы знайшлі унікальны грыб. Вонкава ён чымсьці паходзіць на мухамор, але пры гэтым ядомы …”.

– І чаму я раней не заявіла аб знаходцы сына? Можа быць, навукоўцы-міколагі аднеслі б нас да першаадкрывальнікаў дзіўнага грыба на тэрыторыі Беларусі? Ды і ў мясцовых жыхароў была б магчымасць убачыць рэдкія пладовыя целы непадалёк ад дома; навошта без патрэбы таптаць “… дрымучыя лясы Белавежскай пушчы …”, – заднім розумам разважала я аб страчанай магчымасці.

Суцешыла мяне паўторнае прачытанне прадмовы дапаможніка “Макраміцэты”, дзе пазначана, што на тэрыторыі Беларусі расце каля тысячы відаў грыбоў, а звыш двухсот з іх – ядомыя.
 
– У нашай сям’і збіраюць толькі дзесяць-пятнаццаць найменняў грыбоў, значыць, мне трэба будзе “адкрыць” больш за сто восемдзесят невядомых мне раней ядомых макраміцэтаў, якія растуць у нашай мясцовасці, –  прагназавала я, дамарослы вучоны-міколаг, прывабныя перспектывы даследчай дзейнасці.

Непачаты край працы …

*Страфантын – сардэчны гліказід, лекавы прэпарат, які паляпшае работу сардэчай мышцы.


Рецензии
Как близки славянские языки! Читаю и понимаю Ваше без перевода.
Процветать Вашей природе в знаменитой Беловежской пуще, про которую так хорошо пели "Песняры".
С уважением.

Татьяна Шмидт   05.12.2023 19:05     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Татьяна!

Сердечно благодарю за отзыв!

Вы правы: славянские языки очень близки и очень мелодичные.

С самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   06.12.2023 10:56   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.