Падзяка

Галоўнаму рэдактару газеты
                “Івацэвічкі веснік”
                Таццяне Мікалаеўне ДЫЛЮК

ПАДЗЯКА

Паважаная Таццяна Мікалаеўна, добры дзень!  Дзякуем Вам за надрукаваныя матэрыялы на старонках газеты пра нашага бацьку, ветэрана ТАА “Мічурынск” Яфіма Яфімавіча ЦЫВІНСКАГА.
Словы шчырай падзякі выказваем супрацоўніцы рэдакцыі Аксане Цярэшка, якая па Вашаму заданню наведала дом Цывінскіх у Гліннай, пагутарыла с роднымі і людзьмі, якія працавалі разам з Я.Я. Цывінскім, і падрыхтавала вялікі і змястоўны артыкул з назвай “З партрэтам бацькі не расстацца…” Дзякуем таксама Валерыю Міскевічу за па-майстэрску зробленую фотокартку.
Старонка газеты “Івацэвічскі веснік” ад 9 снежня 2023 года з гэтым артыкулам будзе рэліквіяй для вялікай сям’і Цывінскіх, і  да яе мы будзем часта звяртацца.
У артыкуле А. Цярэшка праўдзіва адлюстраваны лёс працалюбівага чалавека вескі, які ўсё сваё жыццё прысвяціў развіццю сельскай гаспадаркі ў рэгіене і атрымаў шмат дзяржаўных узнагарод.
Дзякуем таксама кіраўніцтву і прафсаюзнаму камітэту ТАА “Мічурынск” за дапамогу і спачуванні.
Жадаем усяму калектыву рэдакцыі газеты “Івацэвічскі веснік” здароўя, шчасця, новых творчых поспехаў у працы.

Ад усіх Цывінскіх,
Яўген Мікалаевіч ЖАБРУН,
зяць, былы дзяржаўны служачы, Ганаровы архівіст Рэспублікі Беларусь.


Рецензии