У чаканнi Сьвятога Мiкалая
Хто ён.
Пан Зюзя.
Вайнахтсман.
Йыулувана.
Дзед Мароз.
Санта Клаўс.
Сьвяты Мікалай.
Йоулупккі.
Пэр-Ноэль???
Мне спадабаецца Ежычэк.
На сёння вельмі цікавае пытанне.
Калі сьвяткаваць. Калі чакаць гэных старцаў.
Што яны прынясуць і задараць. Нам усім.
Што ёсть у іх бяздонных мяхах і скрынях. Што. Ці хто? Якую цацку ці пачвару яны там утрымліваюць.
За апошніх гадоў і падзей, мне здаецца, што яны там нейдзе, у нябёсах усе добра параіліся. Дзяды гэныя.
Падарункі будуць жахлівыя.
А я зьезду , да сябра, на
возера, на хутар. Мы будзем паліць грубку. Увечор.
Упрыгожым ялінку ў двары. Паліць люльку с моцным тытунём.
Слухаць добрую музыку. Успамінаць сяброў. Якія не з намі. І якія ўжэ на нябёсах.
Апоўначы прыцягнуцца сябры-суседзі. Казік. Юзік. Эдзік.
Паднімем чарку.
Ранкам мы прачнемся. І атрымаем свае падарункі. Па заслугах.
Йначай і быць не можа.
Бо той, хто там, нейдзе, перакідае нам лічбы календара , ведае.
Каму што ёсць.
А нам будзе лоўкі шчупак , ранкам. У палонцы. На возеры Сьвір.
І Нехта будзе глядзець уважліва на нас. Са высачэзнай званніцы. Касцёла Святога Мікалая.
Свидетельство о публикации №223121001797