Жэст надзеi

Жэст надзеі

Аднойчы, вяртаючыся з архіва, я “глядзела” ў салон аўтобуса, не бачачы спадарожнікаў. Маю ўвагу прыцягнула дзяўчынка-падлетак, якая трымала перад сабой смартфон у якасці люстэрка. Дзяўчушка была занятая ўзнясеннем на месца невялікай пасмачкі, якая адлучылася ад гладка зачэсаных назад валасоў.
 
 На мне былі акуляры-“хамелеоны” і я магла, неўзаметку ад навакольных, назіраць за падлеткам. Дзяўчынка выглядала шэрай мышкай: невысокі рост, невыразны твар з юнацкімі прышчыкамі, маленькія шэрыя вочы і цьмяныя шэрыя валасы.

Упартасці, з якой падлетак вяртаў непаслухмяную пасму на месца, можна было пазайздросціць: аперацыя была паўторана шматкроць. Рух, які выпраўляў агрэх немудрагелістай прычоскі, я абстрактна назвала “жэст надзеі”. У ім была ўпэўненасць дзяўчынкі, што ўсе яе “беды” – у гэтым непакорлівым пучку валасоў.

 “Вось, зараз я прывяду ў парадак валасы – і ўсё ў мяне будзе добра! Гэты брыдкі “фізік” перастане ставіць мне дрэнныя адзнакі; мама купіць тыя выдатныя бэжавыя батфорты і дзевяцікласнік Нікіта адразу ж зверне на мяне ўвагу!” – на адлегласці “прачытала” я думкі дзяўчынкі.

 “Выпраўленне прычоскі” скончылася да моманту выхаду дзяўчынкі з грамадскага транспарту, праз пяць прыпынкаў.

Я ўспомніла сваё нядаўняе падобнае назіранне. Прырода шчодра надзяліла маю ўнучку Маргарыту знешнімі дадзенымі: выдатная фігура, высокі рост, доўгія ногі, саламяны колер валасоў. Назіраючы за ёй, я часта лаўлю сябе на думцы, што Марго – жаночая копія бацькі, майго сына Дзяніса.

Аднойчы мы з Маргарытай абмяркоўвалі ўсякія “дзявочыя” праблемы. Я адчула, што ўнучка чагосьці не дагаворвае і занадта перажывае з-за сваёй “недасканалай” знешнасці.

Мае роспыты не мелі поспеху: Маргарыта збянтэжылася і змоўкла.

У пакой зайшоў сын. Пачуўшы канчатак сказанай мною фразы, Дзяніс адразу ж зразумеў, аб чым ішла гаворка:

– Мама, Маргоша засмучаецца, што ў яе не такія валасы, як у шматлікіх тэлевізійных рэкламах шампуняў, фарбаў і іншых сродкаў догляду за валасамі!

Унучка пачырванела: тата агучыў яе “страшную” таямніцу.

– Гэта праўда, Марго? – удакладніла я.

– Так, бабуля, у іх такія прыгожыя бліскучыя валасы! А ў мяне – вось што!

Зняўшы заколку, унучка трасянула галавой, рассыпаўшы па плячах капу светла-саламяных валасоў, яшчэ не сапсаваных дасягненнямі сучаснай хіміі.

– Пышныя валасы мадэляў – вынік шматгадзіннай працы над імі стылістаў-цырульнікаў. А твае выдатныя натуральныя валасы, дачушка, значна лепш! – адзначыў Дзяніс, прыхільнік натуральнай жаночай прыгажосці.

Я падтрымала сына; пытанне аб прывабных шавялюрах тэлевізійных дзіваў больш ніколі не ўзнікала ў Маргарыты.

Не магла ж я, права слова, прызнацца ўнучцы, што ў яе ўзросце бабуля ўжо выпрабавала на сабе “чароўнае” дзеянне адценкавага шампуня “Арома калор”!

Непедагагічна.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Рассказ очень понравился. Я сама иной раз
вместо зеркала смотрюсь в смартфон.
Конечно, девочки-подростки уже смотрятся в зеркало, и некоторые крайне критично относятся к своей внешности. Я не любила свои прямые волосы, не смотря на то, что они были густые и завидовала тем девочкам. у которых волосы от природы вьются.
А краситься впервые начала тоже оттеночными импортными шампунями в 17 лет. Волоса после них блестели. Вообще-то блеск может появиться от полоскания чуть-чуть подкисленной водой.
Здоровья Вам и всяких благ!
С уважением и теплом,


Людмила Каштанова   17.12.2023 14:04     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Две институтские подруги не уставали повторять, как они завидуют моим прямым длинным волосам.

А мне очень хотелось иметь такие же кудрявые волосы, как у них...

С улыбкой и теплом.

Нелли Фурс   18.12.2023 09:51   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.