Абарваныя думкi

Абарваныя думкі

Зіма ў той год выдалася снежнай і марознай. Жыхары горада Віцебска, размешчанага на паўночным усходзе Беларусі, у поўнай меры адчулі на сабе асаблівасці пражывання ва ўмовах вечнай мерзлаты: у некаторыя дні слупок тэрмометра апускаўся ніжэй за сорак градусаў Цэльсія.

Цыкл шпітальнай хірургіі для студэнтаў нашай групы прыпаў на снежань-студзень 1977-1978 гадоў.

Загадчык кафедры, Пятухоў Іван Антонавіч, хірург высокай кваліфікацыі, вучоны, педагог. Яго лекцыі адрозніваліся арыгінальнасцю і глыбінёй пытанняў, якія абмяркоўваліся; яны заўсёды суправаджаліся дэманстрацыяй фільмаў і клінічным разборам хворых.

У адзін з самых марозных дзён снежня 1977 года практычны занятак у нашай групе Іван Антонавіч пачаў нестандартна. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны і васьмю медалямі, успомніў зіму 1941 года:

– Пасля заканчэння ў 1940 годзе Смаленскага медыцынскага інстытута я працаваў ваенным лекарам. У самым пачатку вайны мяне прызвалі ў армію. Запомніліся страшныя маразы ў снежні 1941 года. Не толькі немцы, але і байцы Чырвонай арміі адчулі на сабе люты холад – нават унутры ўсё застывала.

Студэнты падрыхтаваліся слухаць працяг гераічнай ваеннай гісторыі. Не дачакаліся. Іван Антонавіч, уважліва аглядзеўшы прысутных у навучальнай аўдыторыі, празаічна скончыў свае ўспаміны:

– Гэта я да таго расказваю, каб трымалі ногі ў цяпле, а то здарыцца ў вас у маладыя гады аблітэрацыйны эндартэрыіт (хранічнае захворванне артэрый і капіляраў, пераважна ног). А зараз, калегі, пяройдзем да тэмы нашага занятку: этыялогія (раздзел медыцыны, які вывучае паходжанне хвароб, умовы і прычыны іх узнікнення) і патагенез (механізм зараджэння і развіцця захворванняў і асобных іх праяваў) аблітэрацыйнага эндартэрыіту!

– А так добра і душэўна пачынаўся занятак! – шапнула на вуха мая сяброўка Таіса Салодкіна.

Літаральна праз дзень я ўспомніла перасцярогі прафесара: на святкаванне Новага года да мяне прыехаў муж. У элегантных чэхаславацкіх туфлях …

Мы з сяброўкамі планавалі сустракаць новы, 1978 год, у студэнцкім інтэрнаце. 31 снежня 1977 гада нас чакаў навагодні падарунак: звадкаваны газ, які забяспечваў функцыянаванне кухонных пліт, “абвясціў забастоўку”. На думку студэнтаў, дамарослых спецыялістаў-газавікоў, ён змерз у рэзервуарах-назапашвальніках, размешчаных непадалёк ад інтэрната.

Раніцай дзяўчынкі паспелі адварыць інгрэдыенты для салата “Аліўе” і селядца пад футрам. Выраб гарачых страў заставаўся пад пытаннем; вынаходлівыя студэнткі яшчэ не навучыліся рыхтаваць адбіўныя пад прасам.

Я патэлефанавала віцяблянцы Раечцы Галаўнёвай і высветліла, што ў іх кватэру газ падаецца без перабояў. Сабраўшы ўсё неабходнае для гатавання другіх страў, адправілася да сяброўкі.

Муж Валодзя паехаў са мной. Прыгатаваўшы да святочнага стала свіныя адбіўныя, смажаную рыбу і бульбу, загарнулі іх у газеты, ручнікі і пакрывалы. Спакаваўшы ўсё ў аб’ёмную сумку, на трамваі вярталіся ў інтэрнат.

Рэдкія пасажыры прамерзлага гарадскога транспарту аглядаліся па баках, спрабуючы знайсці крыніцу духмяных харчовых пахаў; вялікая сумка выдала віноўнікаў павышанага слінаадлучэння спадарожнікаў.

Вызначыўшы крыніцу водараў, віцябляне спынялі свой погляд на абутку мужа: вельмі ўжо задзірліва глядзеліся стыльныя туфлі Валодзі на фоне зімовых ботаў навакольных.

Памятаючы папярэджанне прафесара, у пакоі інтэрната я старанна расцёрла ногі мужа гарэлкай. Прафілактыка аблітэрацыйнага эндартэрыіту аказалася эфектыўнай: у навагоднюю ноч Валодзя, адзіны ў кампаніі мужчына, “танчыў” усіх дзяўчын.

 Адразу ж пасля святаў нашу групу чакала вывучэнне асноў анестэзіялогіі і рэаніматалогіі – курс уваходзіў у праграму цыкла шпітальнай хірургіі.

Заняткі ў групе будучых тэрапеўтаў вёў Уладзімір Якаўлевіч Радзівонаў, асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі, цяпер – дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.

Літаральна на другім занятку Ўладзімір Якаўлевіч вырашыў праверыць у студэнтаў веданне прадмета. У прыватнасці, выкладчыка цікавілі асаблівасці анестэзіялагічнай дапамогі пры родавырашэнні цяжарнасці методыкай кесарава сячэння. Ніхто з наскрозь прамерзлых студэнтаў (тэмпература паветра ў навучальных класах не перавышала дванаццаці-чатырнаццаці градусаў) не жадаў добраахвотна дзяліцца “сакрэтнай” інфармацыяй.

Тады со спісу навучэнцаў выкладчык адвольна абраў прозвішча “ахвяры”: ёю аказалася я.

– Так, калега, раскажыце нам пра методыкі абязбольвання родаў пры аператыўным умяшанні – кесаравам сячэнні!

Нажаль, я не ведала адказу. Гледзячы прама ў вочы настаўніка, вымавіла:

– Вы ведаеце, Ўладзімір Якаўлевіч, пры такім холадзе мае думкі носяць … “абартыўны” характар: яны знікаюць, не паспеўшы зарадзіцца!

Выкладчык засмяяўся: ён валодаў выдатным пачуццём гумару.

– Як спрытна Вы ўхіліліся ад адказа, калега! Я сёння ўстрымаюся ад адзнакі ведаў, хоць, шчыра кажучы, за вынаходлівасць я б паставіў Вам “выдатна”!

Звярнуўшыся да ўсёведнага Інтэрнэту, я даведалася, што цяперашнія студэнты Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта ацэньваюць прафесійныя якасці і пачуццё гумару Уладзіміра Якаўлевіча Радзівонава, дацэнта кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, пяццю зорачкамі з пяці магчымых.

P.S. Усёткі я вывучыла матэрыл пра анестэзію жанчын пры родах, спадзяючыся “бліснуць ведамі” на наступным занятку. Не здарылася.

Гэтак жа, як і ў маёй наступнай прафесійнай дзейнасці …


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Замечательный рассказ! Я заметила, что
Вас не раз выручает чувство юмора. Вот и тут нашлись, что ответить
преподавателю. Действительно, в таком холоде никакая учеба на ум не пойдет.
Какие тут мысли, если зуб на зуб не попадает.
Вспомнила анекдот. Дело было в холодную пору. Приходит домой старушка. Сама беззубая, только два зуба торчат в разных местах, далеко друг от друга. Дрожит от холода и просит деда:
- Ой, старый, помоги на печку влежть. Так жамёржла, что жуб на жуб не попадает.
Всего наилучшего!
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   26.12.2023 16:03     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв и "стоматологический" анекдот!

А без чувства юмора в медицине не обойтись: очень скоро может появиться синдром эмоционального выгорания.

С теплом и почтением.

Нелли Фурс   27.12.2023 13:43   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.