Вертыкаль

Вертыкаль

Пад эгідай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі кожную восень пасля завяршэння сельскагаспадарчага года, ва ўсіх раёнах краіны праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы паміж прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі адміністрацыйнай тэрыторыі. Абавязковая ўмова правядзення сраборніцтваў – удзел у іх кіраўнікоў рэгіёнаў, так званай прэзідэнцкай “вертыкалі”. Адсюль і неафіцыйная назва спартакіяды – “Вертыкаль”.

Веласіпедная эстафета, дартс, стральба, плаванне, адцісканні ад падлогі, шахматы і шашкі, настольны тэніс – такія спартыўныя дысцыпліны правадзімага мнагаборства.

Нязменным капітанам каманды медыкаў раёна быў загадчык хірургічнага аддзялення паліклінікі Гаркавы Васіль Мікалаевіч, цяпер – намеснік галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя “Баранавіцкая цэнтральная паліклініка”. Ён рыхтаваў каманду да спаборніцтваў: падбіраў і расстаўляў спартовыя кадры, праводзіў трэніроўкі, навучаў пачаткоўцаў. Забяспечваў матэрыяльнае суправаджэнне зборнай: касцюмы, бейсболкі, эмблемы, сцяжкі. Не забываў Васіль Мікалаевіч і аб фарміраванні групы падтрымкі спартсменаў.

Восенню 2007 года Васіль Мікалаевіч прыйшоў у кабінет галоўнага ўрача заклапочаны: у камандзе плыўцоў – некамплект. Па правілах спаборніцтваў у намінацыі – “плаванне” выступалі тры мужчыны і адна жанчына. У мужчынах недахопу не было, удзельнікі спаборніцтваў адбіраліся на конкурснай аснове; жанчына ж, якая раней выступала за каманду медыкаў, пайшла ў дэкрэтны водпуск. Усе спробы капітана каманды знайсці ёй замену не ўвянчаліся поспехам.

Па памяці я назвала некалькі прозвішчаў жанчын-медыкаў, якія адрозніваліся добрай спартыўнай падрыхтоўкай.

Нажаль, ва ўсіх былі ўважлівыя прычыны адсутнасці на спартакіядзе. У кагосьці хварэла дзіця, хтосьці вучыўся на курсах удасканалення, хтосьці паехаў у водпуск.

– І што ж будзем рабіць, Васіль Мікалаевіч? – звярнулася я да капітана каманды.

– Розуму не прыкладу, як выходзіць са становішча. Бо сёння трэба падаць спісы ўдзельнікаў спаборніцтваў! Па дзеючых правілах за няўздел хаця б у адным відзе спаборніцтваў здымаюцца вялікія штрафныя ачкі. Так што, у лідэрах спартакіяды нам сёлета не бываць. Добра, калі ўвойдзем у першую дзясятку! – пазначыў Васіль Мікалаевіч “вясёлкавыя” перспектывы ўдзелу медыкаў у “Вертыкалі”.

Я разважала літаральна некалькі секунд:
 
– Васіль Мікалаевіч, запісвайце ў каманду плыўцоў мяне!

Нямая сцэна.

Твар капітана каманды выказваў змешаныя пачуцці: недавер і гатоўнасць пасмяяцца над маёй наступнай, дапушчальнай візаві, фразай:

– Гэта – розыгрыш!

 Не дачакаўшыся азвучвання віртуальна існуючай рэплікі, калега спытаў:

– А Вы ўмееце плаваць?

– Трошкі ўмею. Але ж Вы самі казалі, што  галоўнае – удзельнічаць! Выраўнуем вынікі за лік іншых відаў спорту, ці не так?

– Так, вядома, – аддалена пагадзіўся капітан, у думках праводзячы нейкія арыфметычныя разлікі.

Скончыўшы падлікі, павесялеў:

– Нават калі плыўцы выступяць не лепшым вобразам, для агульнай скарбонкі гэта значна лепш, чым штрафныя ачкі. Вельмі добра, уношу Вашыя дадзеныя ў спісы ўдзельнікаў спартакіяды!

Для мяне наступілі часы цяжкіх роздумаў і сумневаў. Узрост удзельнікаў спаборніцтваў – трыццаць-трыццаць пяць гадоў; мне – за пяцьдзесят. І ўжо ўвечары таго ж дня мая ўласная прапанова ўдзельнічаць у эстафеце нараўне з моладдзю, уяўлялася аўтару ідэі бязглуздасцю.

Адступаць, аднак, не было куды. Слова, як вядома, не верабей …

Сказаць, што я добра плаваю, саграшыць супраць ісціны. Я – нядрэнна трымаюся на вадзе. Мае сыны, Дзяніс і Павел, дзівяцца, як доўга я магу ляжаць на спіне на воднай паверхні вадаёма, не распачынаючы ніякіх спроб утрымацца ў нерухомым, расслабленным стане.

Напярэдадні “вертыкалі” мы з начальнікам аднаго з аддзелаў райвыканкама Таццянай К. паехалі патрэніравацца ў басейн Ястрамбельскай школы-інтэрната, у якім традыцыйна праводзяцца спаборніцтвы.

Вёска Ястрамбель старэйшая за Баранавічы прыкладна на трыста гадоў; першыя згадкі пра яе датуюцца шаснаццатым стагоддзем. Маёнтак Ястрамбель належаў памешчыкам Дарагастайскім, Падарэўскім, Рдултаўскім і Катлубаям; руіны замка захаваліся да цяперашняга часу.

Пасля вайны ў будынку размяшчаўся дзіцячы дом; з 1972 года па 1990 год – школа-інтэрнат.

Падчас апісваных мною падзей школа-інтэрнат размяшчалася ў новым, нядаўна пабудаваным цагельным будынку; басейн знаходзіўся ў памяшканні, якое стаяла асобна.

Лета, якое папярэднічала спаборніцтвам, выдалася цёплым і сонечным. Я добра загарэла: залаціста-бронзавы загар выдатна спалучаўся з малінавым колерам майго купальніка.

Наш сумесны выезд на трэніроўку паўплываў на рашэнне Таццяны. Без тлумачэння прычын яна зняла сваю кандыдатуру з намінацыі “плаванне”, перайшоўшы ў каманду “стральцоў”.

Наступіў дзень спартакіяды. Плаванне было завяршальным этапам спаборніцтваў. Я паспела “пахварэць” за калег, якія добра выступілі ў іншых відах спорту. Пазначаныя на табло папярэднія вынікі спаборніцтваў пацвярджалі дастойнае спартыўнае прадстаўніцтва медыкаў – каманда была ў пяцёрцы лепшых.

Водную эстафету пачынаў мужчына, затым – жанчына; два завяршальных тура – мужчыны.

Пасля перадачы эстафеты я паплыла стылем, які аддалена нагадвае брас.

Мае саперніцы крыху апярэдзілі мяне. Гледачы, якія размясціліся па перыметры басейна, назіралі за маім спартовым фіяска.

У гэты момант я ўспомніла галоўнае настаўленне свайго інстытуцкага трэнера:

– Трэба асіліць! Праз – “не магу”!

І я перайшла на батэрфляй, адзін з найболей тэхнічна складаных і стомных стылей плавання. Першай прыйшоўшы да фінішу, пачула апладысменты і кампліменты суддзі:

– Так, вельмі выдатна! У лічаныя секунды ўсіх апярэдзіць! Гэта ж менавіта Вам апладыруюць гледачы!

Зборная медыцынскіх работнікаў у плаванні заняла першае месца; у агульнакамандным заліку сярод больш за дваццаць каманд-удзельніц – трэцяе.

Старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мяфодзьявіч Язубец, актыўны ўдзельнік усіх спаборніцтваў, якія праводзяцца ў раёне і вобласці, уручаючы медалі пераможцам, сказаў:

– Бярыце прыклад з медыкаў. Калі кіраўнік робіць свой унёсак у дасягненні каманды, то што застаецца падначаленым?!

Бронзавы медаль заняў ганаровае месца ў нашым доме.

У адзін з прыездаў унучка Маргарыта пацікавілася паходжаннем узнагароды:

– Бабуля, а што гэта за медаль?

– Гэта я, Марго, зарабіла яе ў сумленнай спартовай барацьбе! – з пафасам, які хаваў іронію, вымавіла я.

– А за якое месца табе далі такі медаль? – працягвала расследванне ўнучка.

– За трэцяе, Маргоша!

Сын Дзяніс, які прысутнічаў пры размове, павучальна вымавіў:

– Вось бачыш, дачушка, бабуля ганарыцца медалём за трэцяе месца. А ты так хацела быць пераможцай, што расплакалася, заняўшы другое месца ў конкурсе акардэаністаў у Гродне!

Я падтрымала сына, запэўніўшы Маргарыту, што ўвайсці ў тройку лепшых выканаўцаў у такім вялікім горадзе, як Гродна – ганарова. Пры гэтым падумала:

– Унучцы дзевяць гадоў – у яе наперадзе яшчэ шмат дасягненняў і перамог. А бабуле на момант правядзення спаборніцтваў было пяцьдзесят два гады; ці наўрад яна яшчэ раз кіне такі выклік самой сабе.

Як у ваду глядзела …


Рецензии
- Оцениваю поступок. Замечательно, Нэлли.

Анатолий Шинкин   20.12.2023 20:22     Заявить о нарушении
Благодарю за отзыв, уважаемый Анатолий!

По прошествии времени я понимаю, что моё решение принять участие в спартакиаде было вызовом и, прежде всего - самой себе.

С самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   20.12.2023 21:01   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.