Грамадска-патрыятычны праект На карысць Айчыны

Вера Стасенка, удзельнік мерапрыемстваў, член міжнароднай грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтва”, якая з’яўляецца ініцыятарам ідэі.
Зімовы настрой вабіць позірк. Нават узгадаліся радкі вядомага беларускага пісьменніка з верша “На рэчцы зімою”, які вучыла ў школе:
Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому,
Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому…
І сапраўды  цягнуць санкі і зімовае надвор’е з дому не толькі дзяцей, але і дарослых…
Навагоднія святы – колькі радасці і вяселля прыносяць людзям гэтыя словы! Узгадваецца маладосць і нават дзяцінства, калі з першым снегам, адчуваеш чысціню наваколля і добры настрой. Якія толькі гульні не ладзілі разам з сябрамі.
Рыхтуючыяся да музейных заняткаў, звярнула ўвагу  на зімовыя карцінкі перыяду СССР, якія размешчаны на розных сайтах у інтэрнэтнай сетцы.
Колькі тут цудоўных успамінаў, якія занатаваныя ў фотаздымках чорна-белага колеру? Кожная з ілюстрацый адметная і прыгожая. Дык вось, з такім настроем ладзяцца з дзецьмі дашкольнага ўзросту тэматычныя музейныя заняткі. І на гэты раз выхаванцы знаёміліся з гісторыяй навагодняй цацкі, якой упрыгожвалі лясную прыгажуню елку. Першапачаткова перад заняткам рыхтуецца міні-выстава, на якой па перыядам раскладваюцца цацкі, побач, са стылізаванай “Елачкай пажаданняў”, размясціліся, зробленыя з пласмасы Снягурка і Дзед Мароз, а – з ваты і паперы другі Дзед Мароз. Вакол елачных цацак і дедаў марозаў упрыгожваюць выставу навагоднія паштоўкі, якія таксама распавядаюць аб самых яскравых і грандыёзных момантах развіцця вялікай краіны.
У год стварэння і міру ў нашай краіне працягваюць дзейнічаць і рэалізуюцца новыя дабрачынныя праекты, якія ладзяць для дзяцей розныя грамадскія арганізацыі, да якіх далучаюцца прадпрыемствы і сацыяльныя ўстановы. І зараз праект “Елачка пажаданняў”, які прапанаваны рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Патрыёты Беларусі” дапамагае задаволіць пажаданні дзяцей розных устаноў. Прыняць удзел у праекце можа кожны жадаючы.
У Пашкаўскай бзавай школе прайшла дабрачынная акцыя, але крыху інакш. Дзеці дашкольнага ўзросту намалявалі свае пажаданні і ўклалі ў кішэню “Елачкі пажаданняў”, якую спецыяльна для дзетак змайстравала Вера Стасенка, якая таксама з’яўляецца членам грамадскай арганізацыі “Патрыёты Беларусі”. І разам з калегай патрыёткай Саракач Галінай Васільеўнай рэалізавалі яго падчас правядзення музейнага занятку “Гісторыя навагодняй цацкі”. Вось такі індывідуальны ўклад у дабрачынную справу можа здзейсніць кожны, хто жадае дапамагчы і падарыць добры настрой дзецям.
Амаль год працягваецца грамадска-патрыятычны праект “На карысць Айчыны”, які стартаваў 22 снежня 2022 года. Галоўная мэта праекта накіравана на пашырэнне кругагляду выхаванцаў і вучняў праз знаёмства з вядомымі выканаўцамі, літаратарамі, краязнаўцамі, даследчыкамі грамадскімі дзеячамі беларускай зямлі для развіцця і выхавання грамадзянска-патрыятычнага, мастацка-эстэтычнага напрамку асобы.
Падчас рэалізацыі грамадска-адукацыйнага праекта “На карысць Айчыны” навучэнцы разам з дарослымі і настаўнікамі зрабілі шмат добрых спраў. Пазнаёміліся з цікавымі навукоўцамі, прадстаўнікамі ўладных структур і вядомых грамадскіх дзеячаў. Пабывалі ў музеях гарадоў Слаўгарад, Магілёў, у Палаце Нацыянальнага сходу ў Мінске і іншых месцах. Сустрэліся з вядомым спікерам, параалімпійцам Аляксеем Талаем. Прынялі ўдзел рэспубліканскай акцыі “Адна зямля – адзіны лёс”, прымеркаванай да яднання народаў заходняй і ўсходняй частак Беларусі.
Акрамя таго вучні не толькі добра займаюцца на ўроках, але і збіраюць асабістыя калекцыі, якія дэманструюць падчас патрыятычных мерапрыемстваў і грамацка-карыснай працы.
Адным словам: Малайцы! Самі пры падтрымцы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Дзіны Анатольеўны разпрацавалі школьны турыстычны маршрут “Па сцежках памяці…”. Падчас правядзення якога з клопатам аглядаюць і прыбіраюць ад смецця помнікі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, знаёмяцца з гісторыяй роднай зямлі. Вершы да прызентацыі гэтага маршрута склала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзіна Анатольеўна Бубнова. 
Амаль усім калектывам стварылі добрыя экспазіцыі краязнаўчага музейнага кутка, дзе можна пабачыць экспанаты вельмі цікавыя сваёй гістарычнасцю. Выхоўваць сапраўднага патрыёта Рэспублікі Беларусь дапамагаюць веды і навукова-даследчая праца па краязнаўству, бо менавіта такая дзейнасць фарміруе ў дзяцей любоў да роднай зямлі, спагаду і чуласць да старэйшага пакалення людзей, самаадданасць і валанцёрскі дух, каб больш карысных спраў ствараць на карысць Айчыне.
18 снежня 2023 года падводзячы вынікі сумесных мерапрыемстваў за бягучы год, яскравай птушкай, напярэдадні навагодняга свята, быў запрошаны на сустрэчу ўдзельнік, сусветнавядомага праекта “Фактар.бай”, Лапцеў Уладзімір Васільевіч. Уладзімір Васільевіч не толькі знаёміў вучняў і ўсіх прысутных з сур’ёзнымі песнямі, але і сам з задавальненнем прымаў удзел у прапанаваных мерапрыемствах грамадска-адукацыйнага праекта “На карысць Айчыны”. Вучні ізноў пажадалі запрасіць Уладзіміра Васільевіча да сябе на патрыятычныя мерапрыемствы.
Падтрымалі грамадска-патрыятычны праект “На карысць Айчыны” прадстаўнікі розных прафесій. На пляцоўцы дзяржаўнай установы адукацыі “Пашкаўская базавая школа” падчас удзелу ў мерапрыемствах выказвала свае пажаданні, паважаная спікер Наталля Эдуардаўна Тарасенка – дэпутат палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Запрошаныя госці - Аляксандра Сяргееўна Буракова, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ўстановы культуры “Магілёўскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей”, пісьменнікі з Магілеўшчыны, дзяліліся творчасцю і давалі школьнікам добрыя парады.
Патрыятычныя акцыі і валанцёрскі рух – парасткі чалавекалюбства і павагі да сябе ў беларускай грамадскай свядомасці – асноўная мадэль захаваць мір і гармонію паміж людзьмі розных краін. Неаднаразова актывісты маладой патрыятычнай арганізацыі “Патрыёты Беларусі” вызначаліся ў розных дабрадзейных справах.
Многія дабрачынныя акцыі для дзяцей з Данбаса, Луганска, а таксама школ-інвалідаў, школ-інтэрнатаў нашай краіны арганізаваны прадстаўнікамі і валанцёрамі Фонду Аляксея Талая. Школьнікі таксама падтрымалі дабрачынны рух і разам з бацькамі збіралі падарункі для дзяцей, якім неабходна дапамога. Валанцёрамі патрыятычнага руху былі праведзены дабрачынныя акцыі “Ад сэрца да сэрца”, “Ідзем у школу разам”, “Рождественкая сказка для детей Донбасса”, “Падтрымка абаронцаў Расіі” і іншыя.
Пачынаючыя пісьменнікі Людміла Марціновіч, Антаніна Цыгаваа, Генадзь Паркоў дзяліліся асабістымі ўспамінамі і паэтычнай творчасцю.
Ад Слаўгарадскай і Крычаўскай арганізацый “Ветэранаў вайны ў Афганістане” выступілі перад вучнямі і настаўнакамі адпаведна Васіль Максімавіч Саўчанка і Міхаіл Іванавіч Сыч.
Уся гэта зладжаная дзейнасць рэалізуецца за кошт дысцыпліны і парадку ва ўстанове адукацыі, якой кіруе Галіна Уладзіміраўна Філімонава. Самыя добрыя словы падзякі выказвалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемстваў, якія заўсёды падтрымлівае Галіна Уладзіміраўна, дырэктар Пашкаўскай базавай школы.
24.12.2023


Рецензии