Бяроза
Дзеткі ў кантужанага з вайны Стася. Майго дзядзькі . Мае дваюродныя браты. Нармалёвыя хлопцы нарадзіліся. Міхась і Петрык. Познія хлапцы. Але прыгажуны. Дубы маладыя. І ў галаве усе добра. У леспрамгасе ,у школцы, на пасёлку , добра вывучыліся. Потым тэхнікумы. На радзіму плянавалі. На замельку сваю. А тут Аўганістан.
Пасадзіў дзядзько Стась дзве бярозы. Каля двару. На вуліцы, каб усе бачылі. Як пайшлі сыны ў войска...
Німа вёскі. Німа дзядзькі Стася і цёткі Алены. Шляху да вёскі німа. І братоў маіх , Міхася і Петрыка німа.
Чарнобыльская зона...
У тым годзе дазволілі. Улады. Німа больш зоны. Трэба сеяць.
На могліцы, на вёску прыехаць, дазволілі.
Старая вёсачка. Ля мяжы з Украінай. Могліцы і хаты ўсё разрабавалі. Дубы і грабы спілавалі. Алею каля школы. Хто?
Толькі самотная бяроза стаіць. Што Стась пасадзіў. А другую парэзалі, дэй на чурбакі пакалолі. І прычэпа трактарнага падагналі.
Свидетельство о публикации №223122500199
Мне нравится Ваше творчество!
З самымі добрымі пажаданнямі,
Людмила Мищенко 01.01.2025 14:30 Заявить о нарушении