Вучыць дзяцей...

Вучыць дзяцей...Ці ёсць адказней праца?
Бо звязана з дзіцячаю душой...
Каб за душой гарэзлівай угнацца,
Не раз заплачаш горкаю слязой...

Ты часу не губляй на гэта марна,
Калі не маеш крылаў за спіной,
Цікавасць над душой адна ўладарна,
Спадарства, пагадзіцеся са мной...

Каб замяніць сабою тэлефоны,
Настаўніку патрэбна папацець,
А ўсе пагрозы, скаргі, забароны -
Не тая зброя, каб на вас глядзець...

Зусім другое гэта пакаленне -
У іншым быць павінен падыход,
Губляецца адказнасць і сумленне :
Дзіцячы не дарос да іх народ...

Ні дошка іх не вабіць і ні парта,
Настаўнік - непатрэбны атрыбут,
Да тэлефонаў цягнуцца ўпарта...
Пра што вядзем гаворку зараз тут..?

Найгоршы метад - гэта забарона:
Жаданне ад яе ўдвая расце...
Настаўнікі таўкуцца ўздоўж перона,
У цягніку вагон іх - у хвасце...


Рецензии