Чорная гарачка

Чорная гарачка

Мой сябар Дзмітрый Мікалаевіч Азарчык – ініцыятар і арганізатар разнастайных паездак і вылазак на прыроду нашай кампаніі.

Пасля таго, як Дзіма даведаўся аб маім “ціхім вар’яцтве” на ціхім паляванні, усе нашы гутаркі нязменна заканчваюцца грыбной тэмай: упадабаныя месцы вырастання дароў прыроды, спосабы іх марынавання, гатавання, засолкі, сушкі.

Сыраежкі Дзмітрый лічыў другараднымі грыбамі і ніколі іх не браў. Адносіны да “невысакародных” пладовых цел змянілася, калі ён пачаставаўся сыраежкамі, смажанымі на сале з цыбуляй.

– А што гэта за такія смачныя грыбы, ніяк не разумею? – пацікавіўся ён, паспрабаваўшы страву.

– Гэта ж, Дзмітрый Мікалаевіч, так нялюбыя табой сыраежкі! – хітра усміхаючыся, адказала я.

У адзін з ліпеньскіх дзён Дзіма патэлефанаваў і прапанаваў пасля работы з’ездзіць у грыбы ў сваё запаведнае месца – цяпліцу. Зразумела, я пагадзілася: ці ў цяпліцу, ці ў парнік, галоўнае – у грыбы.

Мікрааўтобусам кіраваў ініцыятар паездкі. Ён праехаў прыкладна трыццаць-трыццаць пяць кіламетраў па шашы, затым звярнуў на лясную дарогу. Знайшоўшы маляўнічы пералесак, вадзіцель спыніўся; грыбнікі выйшлі з машыны.

Усю дарогу мне не цярпелася даведацца, чаму – цяпліца? Там што, спецыяльныя людзі вырошчваюць грыбы?

На ўсе мае пытанні Дзіма коратка адказваў:

– Там, на месцы, самі ўсё ўбачыце!

Дастаючы з багажніка кошыкі, вядра і нажы, хтосьці з кампаньёнаў заўважыў, што ўдзельнікі грыбной экспедыцыі адправіліся ў паездку пасля працы, выходзіць – галодныя. Вандроўнікі падтрымалі таварыша і хутка накрылі на лясной паляне паходны стол.

За перакусам Дзіма, выдатны апавядальнік, успомніў леташні выезд у гэтае ж месца:

– Прыехалі мы с хлопцамі пасля працы ў “цяпліцу”. Мой сябар Юрый прапанаваў: “Мужыкі, трэба вока “размыліць”! Усе пагадзіліся з ініцыятывай сябра – надаць зроку асаблівую вастрыню. Выпілі па адной – не “размыльваецца”! Выпілі па другой – той жа эфект. І тут я выпадкова падняў вочы ад стала і замёр: да нас набліжаўся чарнаскуры мужык! Кучаравы такі, усміхаецца, беласнежныя зубы зіхацяць на сонцы! Мне ледзь дрэнна не стала, ну ўсё, думаю, белая гарачка!

Падыходзіць гэты чорны да нас, падае сябру руку для прывітання і кажа:

– Добры дзень!

А Юрый яму адказвае:

– Добры дзень, Інтай!

Раптам Дзіма змоўк на паўслове і збялеў. Погляд яго вочэй з пашыраннымі зрэнкамі накіраваўся ўдалечыню, міма мяне.

Я павярнулася: да нашай паляны ішоў … усмешлівы кучаравы афрыканец. З сіне-блакітнымі зубамі …

Прывітаўшыся з кампаніяй і перакінуўшыся некалькімі словамі з Юрыем, ураджэнец Афрыкі прайшоў далей.

Разгадка з'яўлення ў беларускіх лясах іншаземнага госця была дастаткова простая. На авіярамонтным заводзе горада Баранавічы перыядычна праходзілі стажыроўку афрыканцы. Адзін з іх быў запалонены прыгажосцю беларускай дзяўчыны, ажаніўся з ёю і застаўся ў Беларусі. І, зразумела, прыняў уклад жыцця нашай краіны. У тым ліку, збор экзатычнай для “чорнага” кантынента ягады – чарніцы.

 У той раз Інтай, для зручнасці запамінання празваны калегамі імем прамысловай рыбы сямейства трэскавых Мінтаем, збіраў унікальную ягаду ў безразмерную ёмістасць – свой рот. Спусташыўшы найблізкі ягаднік, наваяўлены “беларус” накіраваўся шукаць больш ураджайную чарнічную паляну.

Прыйшоўшы ў сябе пасля ўзрушэння, Дзіма эмацыйна вымавіў:

– Гэта ўжо, таварышы, не белая, а чорная гарачка!

 “Цяпліца” аказалася ўнікальным урочышчам – месцам, якое адрозніваецца ад іншых участкаў змешанага лесу, размешчанага побач. Пры ўваходзе на абмежаваную тэрыторыю са шматлікімі  купінкамі сапраўды адчуваўся эфект цяпліцы – павышэнне тэмпературы ніжніх пластоў паветра ў параўнанні з тэмпературай навакольнага асяроддзя.

Беларусы называюць такую з’яву “парнасць” – высокая вільготнасць пры высокай тэмпературы паветра, нешта накшталт аналага рускай лазні. Зразумела, са значна меншай тэмпературай паветра.

Грыбоў на гэтай тэрыторыі было мноства. Прычым раслі яны па нейкіх сваіх, асаблівых законах. Старанна аглядаючы купіны, дзялянкі зямлі пад дрэвамі і хмызнякамі, пакрытыя мохам і лістотай, я літаральна натыкалася на чырвонагаловікі ці белыя грыбы, якія раслі на адкрытай прасторы.

Захапіўшыся, я і не заўважыла, як набрала поўны кошык грыбоў. З пачуццём задаволенасці паездкай накіравалася да месца стаянкі машыны.
 
Не тут-то было: тройчы я выходзіла да аднаго і таго ж месца. Да прыкметнай хвоі, камель якой сфармаваў “трайнік” – тры асобныя ствалы прыкладна на метровай вышыні ад зямлі.

Я нядрэнна арыентуюся ў лесе, тым больш у сонечны дзень. Але ў той раз я была гатова паверыць у існаванне лясуна: ва ўрочышчы дзейнічалі зусім незразумелыя законы прыроды. Усе тры разы па сонцы я вызначала месцазнаходжанне мікрааўтобуса і накіроўвалася да яго. І кожны раз выходзіла да “трох хваін”!
 
Успомніла навуку майго бацькі-партызана, інваліда Вялікай Айчыннай вайны, Лукашэвіча Гаўрыіла Карнеевіча:

– Не трэба баяцца леса: ён і карміцель, і абаронца. У складанай сітуацыі ніколі не паддавайся страху і паніцы. Пачынай усё спачатку, і ты абавязкова знойдзеш выйсце.
 
Даўні наказ бацькі надаў мне сілы; неўзабаве я была ў машыны.

Паступова з лесу выходзілі сябры і, параўнаўшы вынікі грыбнога палявання зборшчыкаў, прызналі мяне лідэрам.

Я не стала распавядаць сваім таварышам аб здарэнні – вельмі ж не хацелася здымаць віртуальны лаўровы вянок пераможцы!

У наступныя экспедыцыі нічога падобнага не адбывалася; толькі пасля чацвёртай паездкі я распавяла сябрам аб непрыемным эпізодзе.

Дзмітрый Мікалаевіч зрабіў здзіўленыя вочы і шчыра сказаў, што пры першым наведванні “цяпліцы” с ім здарыўся падобны казус. Ён таксама нікому не прызнаўся ў прыгодзе, баючыся, што сябры ўсумняцца ў яго псіхічным здароўі:

– Яшчэ скажуць: “Ну, вось, трэба ж такое прыдумаць! Хтосьці яго па крузе “водзіць”! Смех, ды і толькі!”

Круцячы ў руках складаны ножык, ён з хітрынкай вымавіў:

– А можа, лясун проста ў свае патаемныя мясціны не пускаў нас, навічкоў?!
 
– Мусіць, сапраўды так: лясун аб’яднаў свае намаганні з балотнай кікімарай. Навошта ім, лесавікам, патрэбныя канкурэнты? – падыграла я Дзмітрыю.

P.S. Праз дзесяць гадоў пасля апісваных падзей я зноў патрапіла ў “цяпліцу”: ад былога грыбнога багацця не засталося і следу.

Ці то састарэлі лясуны і іх “ведзьмарскія” здольнасці значна аслабелі і не дзейнічаюць на зборшчыкаў грыбоў; ці то перасялілася нечыстая сіла ў іншыя запаведныя месцы.


Рецензии
Нелли, здравствуйте!
Улыбнулся чёрной горячке, что потрясла Вашего знакомого. Наверное, и я бы содрогнулся увидев в своих заснеженных местах африканца))) Про грибы и ягоды рассказали отлично. У нас такое многообразие и в лесах и на тундре. А Леший в лесах так плутает, что словами не передать!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   11.03.2024 11:42     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Владимир!

Когда грибники разобрались в ситуации, я с облегчением выдохнула и произнесла: "А так всё хорошо начиналось!"

К слову, африканцев в наших белорусских лесах я более не встречала.

С улыбкой и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   12.03.2024 13:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.