Канвертацыя... сабакi

Канвертацыя … сабакі

Сядзібу ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Зіновія Мікалаевіча Каланчука, нашага целяханскага суседа, ахоўвае сабака па мянушцы Барсік. Сярэдніх памераў, выразнай карычневай афарбоўкі, з цёмна-каштанавымі вачыма, абрамленымі чорнай поўсцю, ён адчувае сябе самым галоўным на падворку.

Менш за дзесятак курачак і певень знаходзяцца пад наглядам Барсіка. Непажаданых гасцей і бесцырымонных котак сабака адпуджвае залівістым брэхам. Гэтак жа ён рэагуе на з’яўленне ў завулку незнаёмых людзей.

Шлях у бліжэйшы грыбны лес і на канал Агінскага праходзіць міма дома Зіновія Мікалаевіча. За час нашай з мужам сезоннай зімовай адсутнасці ў пасёлку Барсік забывае, што мы – “свае”, і пры першым з’яўленні “чужынцаў” незадаволена рыкае.
Аднак, ужо праз некалькі дзён, убачыўшы, дакладней, пачуўшы наша набліжэнне, сабака коратка “вітае”:

– Гаў-гаў!

– І табе добрай раніцы, Барсік, – адказваю я, папярэдне аглядзеўшыся па баках (не трапіць бы ў спецыялізаваную лячэбную ўстанову, бо большасць жыхароў нашага пасёлка не маюць звычкі вітацца з хатнімі жывёламі!).
 
На зваротным шляху я распавядаю дварнягу аб выніках грыбнога паходу:

– Ты ведаеш, Барсік, у гэтым годзе вельмі шмат грыбоў! Я набрала ажно дзесяць белых!

– Гаў-гаў? – сумняваецца сабака, прысвечаны ва ўсе дэталі збору грыбоў; ён – пастаянны спадарожнік у лясных паходах дзяцей Зіновія Мікалаевіча, Ніны і Сашы.

 – Ну, можа і не дзесяць, а крыху менш, – згаджаюся я. – Праўда, мы не знайшлі ніводнаго чырвонагаловіка, бо яны любяць больш вільготныя глебы. А ў нас тут што – адны пяскі. Нездарма ў царскія часы тут гуту пабудавалі …

Муж красамоўнымі жэстамі просіць мяне замаўчаць: з процілеглага боку вуліцы за маім маналогам-споведзю назіраюць дзве суседкі.

 Самым нечаканым чынам мяне выручыў гаспадар, які знаходзіўся ў гэты час у двары. Падышоўшы да брамкі, ён працягнуў тэму вытворчасці дэкаратыўных ваз і посуду ў населеным пункце ў дарэвалюцыйны час; пытанне, якое цікавіла суседак, з кім я вяду дыялог, адпала само сабой. (Дзякуй паважанаму Зіновію Мікалаевічу, не дачакаюцца мяне калегі, якія займаюцца праблемамі вышэйшай нервовай дзейнасці і псіхічнага здароўя чалавека!)

У чэрвені 2018 года ветэран вайны запрасіў нашу сямью на святкаванне дня нараджэння. Мы з задавальненнем прынялі ангажэмент: у свае дзевяноста “з хвосцікам” гадоў сусед валодае дзіўнай памяццю і бездакорнай манерай выкладу матэрыялу, які цікавіць суразмоўцу. Багаты слоўнікавы запас, дакладнае і паслядоўнае апавяданне, самабытны палескі юмар расказчыка, як магнітам, прыцягваюць да яго рознаўзроставых слухачоў.
 
У прызначаны час мы з мужам і ўнукамі, Гары і Давідам, прыйшлі да імянінніка.
Малодшая дачка Зіновія Мікалаевіча Ніна, майстэрскі кулінар, сэрвіравала вытанчаны стол у садзе пад яблыняй.

– “Неправільны” ты стол накрыла, Ніна Зіноўеўна! – не ўтрымалася я ад каментара, бегла зірнуўшы на дэлікатэсы і “прысмакі”, якія запоўнілі ўсю вольную прастору садовай мэблі.

Ніна – мая сяброўка з ранняга дзяцінства і ўдзельніца ўсякіх “шкодніцкіх” спраў нашай малалетняй кампаніі. Разам з ёй я вывучала спецыфіку вырастання садавіны, гародніны і ягад у чужых садах-агародах; пры “глыбінным” апусканні даследавала прыдонную фаўну і флору ў канале Агінскага і на Вулкаўскім возеры; залазіла на старажытныя вязы на суседскім надворку... Словам, нас аб’ядноўвала шмат “добрых і розных” дзіцячых свавольстваў.

Маю рэпліку сяброўка ўспрыняла сур’ёзна:

– Чаму няправільны?

– Таму, што святочны стол ветэрана вайны, ардэнаносца, павінен быць вытрыманы ў самых лепшых ваенна-патрыятычных традыцых!

– У якіх такіх традыцыях? – зацікавілася Ніна.

– У звычайных! Сала, зялёная цыбуля, адварная бульбачка ў мундзірах, бутля з каламутнай вадкасцю хатняга прыгатавання! – адказала я.

– А-а-а, я зусім забылася аб тваіх прыкольных жартах! Ты яшчэ не сказала аб салёных агурках бочкавага засолу, – дадала сяброўка і запрасіла гасцей за стол.

Хуценька перакусіўшы, унукі адправіліся вывучаць падворак. Я не турбавалася, што хлапчукі затопчуць агародныя градкі: яны былі прывучаны хадзіць па “разорках” (мясцовы дыялект – дарожкі паміж градкамі).

Унукам неўзабаве надакучыў агарод; яны пайшлі знаёміцца з жыўнасцю. Пакарміўшы хлебнымі дробкамі птушыных насельнікаў двара, пераключыліся на сабаку. Задобрыўшы Барсіка курынымі костачкамі са святочнага стала, праз агароджу хлапчукі вялі з ім “свецкія” гутаркі.

У якасці суразмоўцы сабака аддаў перавагу нешматслоўнаму Давіду, “адказваючы” вясёлым гаўканнем на яго пытанні.
 
Праз нейкі час Ніна, якая пастаянна назірала за “дыялогам” хлапчукоў і сабакі, сказала:

– Усё, яны пасябравалі, можна бязбоязна запускаць хлопчыкаў да Барсіка!

Унукі былі невыказна рады “допуску”. Яны пагладжвалі сабаку, нашэптвалі яму на вуха ласкавыя словы, аддана глядзелі ў вочы свайго сябра. Барсік адказваў ім узаемнасцю: лізаў мордачкі хлапчукоў, прыслухоўваўся да гутарак двайнят; зрэдку ўхвальна брахаў.

Пасля заканчэння застолля мы адправіліся дадому. Прынімаючы перад сном душ, хлапчукі падзяліліся са мной сваімі ўражаннямі:

– Бабуля, а Баксік такі добры! Ён разумее ўсё, пра што мы з ім гаворым!

– Як вы назвалі сабаку? – удакладніла я.

– Баксік, бабуля, Баксік! Ты што, не чула, як дзядуля клікаў свайго сабаку?!

– Барсік, хлопчыкі, Барсік, так клічуць вашага новага сябра! – выправіла я ўнукаў, не стаўшы тлумачыць ім, што віртуальна змяніўшы мянушку сабакі, які носіць ганаровую назву буйнога, прыгожага і моцнага драпежніка на назву грашовай паперкі, не забяспечанай залатым стандартам, яны ненаўмысна пакрыўдзілі разумнага, вернага і адданага сабаку …

Нераўнацэнная канвертацыя, аднак …


Рецензии
Нелли, здравствуйте!
Какая прелесть собака по кличке Барсик))) Я, думаю, Вам нечего бояться и стесняться разговоров с животными. Мы все с ними разговариваем. Собаки самые отзывчивые на человеческую речь. Коты порою тоже тем же отвечают))) А я вот с детства люблю подражать воронам, вводя их просто в бешенство, когда она начинают прыгать или осматривать пространство, в поисках их "речи")))
Сосед-ветеран замечательный человек. Вы о нём трогательно и нежно. Рассказ тронул!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   09.03.2024 10:09     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемый Владимир!

Искренне благодарю за отзыв!

Да, Вы правы - наш сосед, ветеран Великой Отечественной войны - замечательный человек с удивительной памятью и прекрасным чувством юмора. Он хорошо помнит довоенные события в Телеханах и часто рассказывает о несладкой жизни населения Западной Белоруссии во время польской оккупации.

С самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   10.03.2024 10:45   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.