Госць жаданы

Зімовы дзень зусім кароткі,
І не загледзішся, як згіне.
Галінкі дрэў нібы трашчоткі,
Ніяк мароз іх не пакіне.

На кожнай нібы панцыр з лёду,
На сонцы дыяментам ззяе.
З вагою не наладзіць згоду,
Сагнуцца, іх вага зламае.

Прыгожы, лёгкі, мяккі іней,
Нібыта пух з нябёс злятае.
Ён госць жаданы, добры, зімні,
У куточак кожны завітае.

Лунае прыгажосць па свеце
Ды чысціня, што зрок мой вабіць.
Дай, Божа, міра на планеце,
Каб ад бяды народ пазбавіць.

Зімовы дзень кароткі, шэры,
Ён не праходзіць – прабягае.
Вакол на дрэвах іней-шэрань
Ды хмары снежныя над гаем.


Рецензии
Чудесные стихи про зиму,
В ней много сказочных красот!

Понравилось!

Зелёная!

Варлаам Бузыкин   29.01.2024 13:02     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Варлаам, за водгук! З цяплом!

Татьяна Цыркунова   29.01.2024 14:41   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.