Цэнтральны аутавакзал

Ёхан Леверда
-------------------
Цэнтральны  аўтавакзал

А дзевятай вечару.
Ні табе ўсьмешак. Ні пад шафэ анікога. Усе суворыя. Быццам на вайну едуць.  Ці ад яе ўцякаюць. Шэрае адзеньне. Шэрыя твары. Шэрыя  валізы. Падыйшоў шэры кітайскі аўтобус, да Варшавы. Заенчылі неўмаляты. Толькі пасажыры з піцерскага рэйсу, тут , у чарзе на пасадку, да
Аэрапорт Варшава, як летуценнікі іржалі, разлівалі у кубкі пырскае шампанскае.  Ангельскай мовы на табло німа. Пануе іншая. Ен  абняў жонку.  Яе трусіць.  Бывай, зайчык мой. Калі атрымаецца, не вазьвяртайся.

Сунуся на стаянку, да самаходу. Пад вежы.  Ні сабак. Ні катоў. Час бамжоў шчэ не надышоў.

І толькі жонка , у белым пухавіку,нібыта нявеста, глядзіць з вакна набіраючага  рух буса.

Мінск студзіць слёзы.  Калючы вецер дзьме за каўнера...


Рецензии