Рэлiктавы шчупак

Рэліктавы шчупак

Неўзабаве пасля вяселля маладыя, мая старэйшая сястра Марыя з мужам Сярожам, прыехалі пагасціць у Целяханы. Лейтэнант Сяргей Фёдаравіч Янцэвіч, выпускнік Яраслаўскага вышэйшага зенітнага ракетнага каманднага вучылішча супрацьпаветранай абароны, таксама нарадзіўся ў нашым пасёлку. Пасля заканчэння Сярожам пачатковай школы яго сям’я пераехала з Беларусі ў Казахстан.

Сяргей часта наведваў сваіх блізкіх сваякоў, якія пражывалі ў Целяханах. У чарговы прыезд малады лейтэнант “паўторна пазнаёміўся” са сваёй будучай жонкай Марыяй; яны разам вучыліся ў пачатковай школе.

У адзін з дзён адпачынку маладой сям’і надвор’е не задалося. Неба завалакло хмарамі і спланаваны напапярэдадні  паход на возера быў адменены.

Кожны заняўся сваімі справамі. Сярожа адправіўся на рыбалку на канал Агінскага. Уголас усумніўшыся ў выніках рыбалавецкай вылазкі, Марыя нагадала мужу, каб не затрымліваўся: увечары яны збіраліся пайсці ў кіно.
   
Паўтарэнне было залішнім: наведванне кінатэатра было любімай забаўкай целяханцаў, незалежна ад узросту.

Ілюзіён размяшчаўся ў будынку былога касцёла Ўзвядзення Святога Крыжа, пабудаванага ў 1823 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак каталіцкага храма быў нязначна пашкоджаны; у мірны час яго аднавілі і дзяржаўная ўстанова “Леспрамгас” выкарыстоўвала касцёл ў якасці складскіх памяшканняў. Затым капітальны будынак быў прыстасаваны пад кінатэатр, у дзённы час запоўнены дзецьмі, а ўвечары – моладдзю і дарослымі.

 Пасля ўводу ў строй у 1976 годзе сучаснага Цэнтра культуры і вольнага часу, збудаванне працяглы час пуставала, затым яго выкупіла Рымска-каталіцкая царква. Была праведзена рэстаўрацыя будынка, знесены прыбудовы, добраўпарадкавана тэрыторыя.

14 верасня 2019 года, пасля васьмідзесяцігадовага перапынку, у адноўленым касцёле адбылася першая Святая Імша.

Пакуль я падарожнічаю ў мінулым, апісваючы выпрабаванні, якія выпалі старажытнаму каталіцкаму храму, у далёкім 1969 годзе Марыя рыхтуецца да выхаду “у свет”. Ёй, студэнтцы Калінінградскага ўніверсітэта імя Імануіла Канта (цяпер – Балтыйскі федэральны універсітэт імя Канта), жонцы афіцэра, належыць выглядаць належным чынам.

Я, падлетак, не столькі дапамагаю, колькі перашкаджаю сястры ў выбары ўбрання, якое павінна “уразіць напавал” мясцовы “бамонд”.

Стрэлкі гадзінніка набліжаліся да запланаванага культурнага вольнага часу; Марыя пачала нервавацца.

– Не хвалюйся, Сярожа добра ведае наваколлі пасёлка, хутка прыйдзе, – паспрабавала я супакоіць сястру, якая з прыкрасцю адмахнулася, папракнуўшы пры гэтым мяне:

– Заўсёды ты Сярожу падтрымліваеш, як быццам не я твая сястра, а ён! Брат, зразумела! – выправіла сваю агаворку Марыя.

У гэтай заяве мелася доля праўды: я часта была на баку Сярожы ў дробных сямейных рознагалоссях.

 Задумаўшыся над прэтэнзіяй сястры, нечакана для сябе самой, я напаўголаса наспявала арыю Лізы з оперы П.Чайкоўскага “ Пікавая дама” па матывах аднайменнай аповесці А.Пушкіна:

– “Ужо поўнач набліжаецца, а Германа ўсё няма, ўсё няма …”

У поўнай меры праявіць музыкальныя “здольнасці” мне не ўдалося; вярнуўся Сярожа. Ён прынёс парачку невялікіх акунькоў, плотку і пячкуроў; самай галоўнай яго здабычай быў паўтаракілаграмовы шчупак.

Мы здзівіліся такому рыбацкаму шанцаванню; шчупак, за выключэннем прыбярэжнай “травянкі”, не водзіцца на плыткаводдзе.

Сяргей растлумачыў, што ў пошуках лепшай паклёўкі ён дайшоў да Вулькаўскага возера, часткі канала Агінскага.

Канал – штучны вадацёк, пабудаваны ў  1767-1783 гадах, злучае дзве натуральныя водныя сістэмы. Рэкі Ясельда-Прыпяць-Днепр нясуць свае воды Ў Чорнае мора; рэкі Шчара-Неман – у Балтыйскае мора. Гідратэхнічнае збудаванне было судаходным у канцы васямнадцатага – пачатку двацццатага стагоддзя і значна скарачала водны шлях “з варагаў у грэкі”.

У адносна глыбокім адрэзку канала, месцы яго выцякання з Вулькаўскага возера, удачлівым рыбаком был злоўлены шчупак-вандроўнік, які, верагодна, трымаў шлях у Чорнае мора.

Маладыя муж і жонка адправіліся ў кіно. Я занялася рыбай: пачысціла, пасаліла і змясціла ў холад.

Мама прыгатавала юшку, якая атрымалася вельмі смачнай. Забыўшыся пра маладую сям’ю рыбака-аматара, мы і не заўважылі, як ёмістасць апусцела. Да вяртання ў бацькоўскую хату прыхільнікаў кінематографа вымыты рондаль красаваўся на драўлянай агароджы, якая у сельскіх населеных пунктах выконвае функцыю сушылкі.

– Дзякуй, Сярожа! Вельмі смачная была юшка, мы і не заўважылі, як усю яе з’елі! – далікатна павітала я рыбалова.

Марыя, прыхільнік рыбных страў, засумнявалася ў маёй шчырасці і, з надзеяй у голасе, удакладніла:

– Так што, зусім нічога не засталося?!

– Нажаль, не! – адказала я, жэстам паказаўшы на рондаль.

Марыя сышла ў хату, Сяргей затрымаўся ў двары. Я павінавалася перад здабытчікам, матывуючы нашу непамятлівасць устойлівым стэрэатыпам аб складзе сям’і: мама, тата, чацвёра дзяцей (старэйшая сястра толькі на вакацыі прыязджала з Калінінграда):

– Калі мы ўспомнілі аб вас, ужо амаль нічога не заставалася.

Сярожа ўсміхнуўся:

– На здароўе! Мы з Машай парнога малачка пап’ем з булкай, смачней юшкі будзе!
Трыху падумаўшы, дадаў:

– Ты ж ведаеш рускую прыказку: “У вялікай сям’і дзюбай не шчоўкаюць!”. Ці кіно, ці юшка!

Эпізод са злоўленым Сяргеем у канале Агінскага буйным шчупаком стаў сямейнай легендай. Прычым, кожны раз менавіта я ініцыявала размову:

– А памятаеце, якога вялізарнага шчупака злавіў Сярожа?

Першапачаткова я паказвала доўжыню рыбы адлегласцю паміж двума маімі далонямі; паступова гэты прамежак усё павялічваўся і павялічваўся.

На працягу прыкладна дзесяці гадоў з маменту вылаву шчупак “важыў” каля двух кілаграмаў; да юбілейнай даты, сярэбранага вяселля пары Янцевічаў, рыба “падрасла” да пуда.

Да залатога вяселля сям'і “размаху” маіх рук ледзь хапала, каб прадэманстраваць даўжыню здабычы Сярожы паўвекавой даўнасці, а цяжар рыбы набліжаўся да вагі рэліктавага шчупака*.

Цікава, ці адчувае душа барона Карла Фрыдрыха Іераніма фон Мюнхаўзена, цела якога супакоілася ў германскім Бадэнвердэне, што ў Беларусі ў яго з’явіліся ідэйныя паслядоўнікі?

*Рэліктавы шчупак, адна з самых старажытных рыб на Зямлі, сустракаецца ў вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі. Цела рэдкай насельніцы глыбінь, якая захавалася да гэтага часу, пакрыта не луской, а панцырам. Даўжыня драпежніка можа дасягаць трох метраў, а вес – ста пяцідзесяці кілаграмаў.

Аўтар выказвае ўдзячнасць ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Зіновію Мікалаевічу Каланчуку, старшыні Савета ветэранаў пасёлка Святлане Андрэеўне Крэк, дырэктару Цэнтра культуры і вольнага часу Наталлі Канстанцінаўне Бінкевіч за прадстаўленую інфармацыю аб сучаснай гісторыі гарадскога пасёлка Целяханы.


Рецензии
Такая память - щука
И с каждым годом вес её
Растёт и вдоль и поперёк,
Тревожа рыбаков, вот мука :о)
(отлично передали атмосферу)

Понравилось!

Зелёная!

Варлаам Бузыкин   04.03.2024 10:24     Заявить о нарушении
Благодарю за отзыв, уважаемый Варлаам!

Нелли Фурс   05.03.2024 11:02   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.