Мамчын падарунак

Мамчын падарунак

Завяршыўшы ў горадзе Баранавічы запланаваныя справы, мы з мужам вярталіся дадому. На адным з прыпынкаў грамадскага транспарту ў аўтобус увайшла пажылая жанчына і ўладкавалася на сядзенне паблізу.

У выхадны дзень у аўтобусе было малалюдна. Я неўзаметку назірала за субтыльнай і сутулаватай, сціпла апранутай жанчынай. Наўскідку вызначыла яе ўзрост – семдзесят- семдзесят пяць гадоў.

Яна трымала ў руках маленькую дэрматынавую сумачку і спакованы ў вялікі паліэтыленавы пакет аб’ёмны скрутак, з якога праглядваў рудаваты штучны мех.

У нейкі момант маю ўвагу адцягнулі пасажыры, якія ўвайшлі ў аўтобус; я пераключылася на іх, а потым – на сузіранне панарамы заснежанага горада за вокнамі транспартнага сродку.

Пры пад’ездзе да прыпынку “Чыгуначны вакзал” я зноў паглядзела ў салон аўтобуса. Жанчына сядзела на ранейшым месцы і аб нечым гаварыла з маладым чалавекам, які стаяў побач.

На прыпынку юнак дапамог пасажырцы вынесці з аўтобуса аб’ёмны пакет і авоську, раней мною не заўважаную.

Перадаўшы ручную паклажу пажылай жанчыне, ён хутка сышоў.

Трохі адышоўшы ад аўтобуснага прыпынка, вандроўніца пачала перакладаць з адной  рукі ў другую рэчы, спрабуючы знайсці аптымальны варыянт іх рамяшчэння.

Я прапанавала дапамогу, папярэдне высветліўшы, куды яна накіроўваецца?

– У вёску сваю еду, на станцыю мне трэба, – адказала жанчына.
 
– На аўтастанцыю ці на чугуначны вакзал? – удакладніла я; аўтавакзал і вакзал Баранавічы-Палескія размешчаны паблізу.

– На аўтобусную станцыю, еду ў вёску да пляменніцы, – растлумачыла спадарожніца.

– Не лепшы час выбралі Вы для паездкі. Шмат снегу выпала, нават у горадзе камунальныя службы не паспяваюць расчышчаць дарогі і тратуары, а ў вёсцы, – і пагатоў, – вымавіла я.

– Так я і не хацела зараз ехаць, ды пляменніца ўгаварыла прывезці паліто! – сказала жанчына, паказваючы на скрутак ў маёй руцэ. – Кажа, што зараз самы сезон яго насіць. А я ў яго ўжо не залажу, малавата стала, –  дадала яна з выразам нейкай страчанасці на твары.

Прайшоўшы некалькі метраў, спадарожніца працягнула тэму:

– Гэтае паліто мне мама набыла ў падарунак і сказала:

– Вось памру і буду спакойная, што табе ёсць у чым хадзіць …

Мяркуючы па аздабленні, якое выглядала з пакета, вырабу было больш за трыццаць гадоў; менавіта такое верхняе адзенне было модным у дзевяностых гадах мінулага стагоддзя.

За трыста метраў нашага шляху пажылая жанчына яшчэ двойчы згадала аб падарунку мамы. Правадзіўшы падарожніцу на прыпынак прыгараднага аўтобуса, мы з мужам накіраваліся да чыгуначнага вакзала.

У чаканні электрычкі я ўсё думала аб немаладой і, мяркуючы па ўсім, самотнай жанчыне. У яе чатырохразовым згадванні мамы, якая падарыла дарослай дочцы паліто, што хутка будзе належыць іншаму чалавеку, была нейкая недамоўленасць і бязвысхаднасць.

Страта найтонкай нябачная ніткі, якая ў думках звязвала пажылую дачку з даўно памерлай маці …


Рецензии
Нелли, здравствуйте!
Трогательно о незнакомой пожилой женщине, как видно одинокой и далеко не богатой... Хватает ли ей пенсии на жизнь не знаю, но сердце у неё доброе! Самое дорогое для неё подарок давно ушедшей мамы, но она готовая поделиться им со своей племянницей, как видно тоже перебивающейся с копейки на копейку и не имеющей возможности приобрести одежду. Тревожно от прочитанного. Неужели до сих пор есть люди, живущие за чертой бедности...

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   26.02.2024 11:42     Заявить о нарушении
Доброе утро, Владимир!

Вы правы: меня тронуло короткое случайное общение с незнакомой женщиной, выглядевшей обездоленной.

Да и поездку в неподходящие погодные условия она предприняла, как мне показалось, сбегая от одиночества.

С уважением.

Нелли Фурс   27.02.2024 11:02   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.