Цыган альбо Тульскi - Токарау

Фото из интернета.

Я такой видел в музее. В школе в Острошицком городке. В 1976 году.   рассказ  Ёхан Леверда, выдумка.   Но на 90%  правда.  Письменных подтверждений нет.  Все умерли давно. 

Цы;ган альбо Тульскі Токараў

Снілася  ўдзень   вёска , матуліна. Усе не старыя шчэ.  Я вжэ стары.  З кульбакай кожны дзень да аўталаўкі йду. За сацыяльным пакетам. Сняцца  родныя  мае.  Німа нікога.  Дзядзькі, цёткі .  Суседзі. Сваякі, жывыя. І памерлыя.  Сунуцца некуды, нешта робляць. Хто не робліць нічога -  той е боўдзіло і банавелішча.

І цыганоў сню,  якія у тадэкавай хаце атабарыліся. Скуль , ніхто не ведае.
Жонка  цыганава пайшла працаваць, кароў на фэрму даіць.  Дзіўна,  гэтая цыганка, Беата. Песьні спявала з нашымі жонкамі.  І свае,  такія тужлівыя.  У кароўніку,  дзе цёмна, і чобаты у гамне. А жонкі спяваюць.  Старажытныя палешуцкія  песьні- балады.  І Беата - як каралеўна.

Улючыў  неяк старэнькі цілівізар, а там цым бум бум.  І вада.  Якая  даўно не цячэ ў ярок.

А ён,  Цыган, гарэлку  гнаў і піў і піў.  І людцы неблагія наўогул. Цыган,  кому трэба і подсобіць, і пораду дасць. У Цыгана на фрэнчы, дзве чырвоныя шпалы за цяжкія раненні. І калодка.  Ордэн Леніна.
Але ж дзеці іхнія, сыны,  жыцця вяскоўцам не давалі. Зусім. Кралі ўсе.  Жалеззе,  дрот. Куры, гусі. Штакетнік.  Кабанчыкаў годных уцяглі.  Дзеўкам вясковым  праходу заміналі.   Бойкі з хлопцамі  вясковымі  ў клубу кожны тыдзень, у суботу.

Але, калі ўначы, у дзядзькі Мішу карову , Розу,  зьвялі, разумееце, карміліцу,  то здарылася надзвычайнае.

Пайшоў я  тым разам ранкам , за адрыну Андычкову,  падзюрыць. Я малы,  шэсць год маю.   У бабулі Эвэліны годуюса, бо мае бацькі у Казахстана пацягнуліся, на заробкі.
А там, цішком , пад ветлай,  каля копанкі, дзядзькі мае. На кукішках прыселі. Міша  і Паўло.  Цыгаркі паляць. Дым стаіць. Уедлівы, вочы мне дзіцячыя выядае. Раяцца дзядзькі.
- Німа  рады.  Гэны Цыган у Каўпака, у брыгадзе,  ў асобным аддзелу быў, - кажа Дзядзька Міша , былы партызан. Пазнаў я яго. Пытанні  Цыган там вырашаў. З ТТ.  Меркаваў,  разьлічваў, мусіць, мо пасаду атрымае апасля партызанкі.   А яго на вёску кінулі.   Каб маўчаў,  апасля дваццаць другога з'езду.  Ён людцаў  на нябёсы  столькі суправодзіў, колькі саламіноў  у тваім стажку за ракой, ні меней. А хлопцы ягоныя зухаватыя. У бацьку. Ні будзе вёсцы жыцця.

Я спужаўся. І  ўцёк.      Праз тыдзень,  тадэкава хата , пад раніцу, калі самы салодкі сон,  згарэла ўшчэнт.    

      Беата, цыганка-прыгажуня , на ранішняй дойцы була тым часу,  колі ўсе здарылоса,  на радзіму  вазвярнуласа , ў Румынію. Самотнай.  Без сям'і.  Дачкой барона цыганскага, якога забіў каўпакаўскі Цыган. 

  Кажуць, Цыган  гарэлку ціснуў той ночы.   Дэй   загінуў сам і пяцёх сыноў на суд божы паслаў. Без ТТ.

На Палессі,  як следства прыязджае, то ўсе навокал то глухімі,  то дурнымі,  то сляпымі робляцца.

Так кажуць. 

   А у гэтым годзе, нейкі пан, з Пецярбурга, адстаўнік-палкоўнік,  на месцы  тадэкавай  хаты лецішча пабудаваў.  Босэйн. Коней  годуйе. Унукі Міхайло дый  Паўло ў наймітох ў яго,  працуюць.      Казачный край, ты  Палессе.


Рецензии