Когда трещит лёд

Калі трашчыць лёд


Паехаў на вадасховішча.   Дальбог , сёння зранку сонейка таке вясёлае. Але не грэе, зусім. Нейкія дурноватыя птушкі высока, у небе блакітным, паляцелі на поўдзень, клінам, нешта гергэчучы на сваей, мо нарвэжскай, мове. Я начапіў акуляры і задраўшы галаву, доўга суправаджаў гэных валацугаў позіркам старэчага  чалавека. У думках хутка праводзіліся разлікі.  Якая тэмпература паветра , там, высака ўгарэ, дзе лятуць птушкі.  Выйшла нейдзе  мінус сем з паловай градусаў па Цэльсію. І гэта пры там , што ветру німа. Мне зрабілася золка. Дурныя звычкі  ў птушак. Ляцець ніведама куды, па свайму сакрэтнаму навігатары. Сядзелі б у кублах. Цепла. Гарбату пілі, з чарвякамі.

Я нацягнуў капелюша, зашпіліў верхняга гузіка ватоўкі  і крочыў на дамбу.  Трэба прайсьці два кіламетры. На другі бок. Ісьці, думаць. Разважаць. Мружыцца на сонцы, як стары сівы кот Мурыць. Глядзець, як па коўзкай люстэркавай паверхні цяжка паўзуць да хаты стомленыя рыбакі, цягнучы за сабой  звычайны скарб. Плястмасаву скрыню, з трантамі рыбацкімі і калаграмам змарожаных акунёў.
За імі шпарка бяжыць невялікі кашлаты цуцька. Моўчкі. Бо адмарозіў за дзень лапы.  І брахаць зусім неахвота.

Я сунуўся паціху па дамбе. Такі  лоўкі дзень. На сярэдзіне шляху, раптам.  Раптам.  Здаецца, мне разарвалі сэрца.  Выбух. Каля мяне.  Я ўпаў долу. Нічога не разумею. Хвіліна , нічога не адбываецца. Да мяне падбеглі людцы, якіх сёння шмат шпацыруе тут, у нядзелю. Сталі пытаць, што здарылася, як я пачуваюся. Я сядзеў сракай на стылым асфальту. Круціў галавой. Хапаў паветра, нібыта той акунь , з лункі.  Я адказваў, мычаў, маўляў,  што ўсе добра. Але, што гэта за выбух?  Нейкі малады хлопец, чэпка ўхапіўшы мяне за руку, рыўком паставіў мяне на ногі.
Не выбух гэта.  Гэта лёд стрэліў. Вясна хутка.

У канцы дамбы , за вялікім лесам знікла сонца. Я адчуў, як зрабілася шчэ халадней. Марозшчык ўхапіў за дзюбку носа і пальцы, у пальчатках.

Паціху перастаўляючы ногі, я цішком крочыў да самахода.  І тут , зразумеў, два гады, як апошні раз мы шпацыравалі з Мамай па дамбе, а здаецца, як ўчора.  Два гады. Час набірае хуткасць.
Я ўспамінаю Мамусю, і мне робіцца цяплей, крышачку, у  душы.

Як там птушкі, на нябёсах?


Рецензии
"Час набірае хуткасць", але ж вы не спяшайцеся.

Эрни Саш   19.02.2024 22:18     Заявить о нарушении
З цягніка , пад назвай Час, ніяк не саскочыць. Дзякую Вам, Эрні Саш.
З павагай , Ёхан Леверда.

Ёхан Леверда   20.02.2024 09:03   Заявить о нарушении