Мiлая мясцiна

Мілая мясціна,
Вабяць берагі.
Дом баброў – плаціна,
Край мой дарагі.

Свеціць, грэе сонца,
Зёлак моцны пах.
Спеў вады бясконцы,
Крыжавіны прах.

Некалі вароты,
Пэўна, быў тут дом.
Бразгацелі дротам,
Вабіў вадаём.

Вольная мясціна,
Птушак чуцен спеў.
Зверху павуціна –
Павучок самлеў.

Любая мясціна,
Незабыўны рай.
На стаўку плаціна,
Запаведны край.


Рецензии
Татьяна, здравствуйте!
Замечательные стихи - посвящение родному краю, своей родине. Спасибо!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   22.02.2024 12:49     Заявить о нарушении
Дзякую шчыра, Уладзімір! Прыемна мне, што Вы добра разумееце беларускую мову!
З павагай!

Татьяна Цыркунова   23.02.2024 09:15   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.