Дым ваенны
Я не бачу рамантыкі ў ім.
Закрывае сабой дахі, сцены,
Дапаможнік чужым, не сваім.
Дым кудлаты, разрэджаны, мутны,
Як аблічча тваё мне забыць?
Дым лянівы, нібы каламутны,
Доўгай пасмаю зможа ён плыць.
Дым празрысты, слабенькі ды тонкі,
Ты, як здраднік, што здолеў прадаць.
Губіш гук папярэджвання звонкі,
Што замест ты сваім можаш даць?
Дым вільготны, танюткі, ваенны,
Нібы подых адчайнай душы.
Ты таварыш салдата нязменны,
Дапамогаю будзь, не грашы...
Свидетельство о публикации №224022300387
Разные виды дыма и все... как бы идущие от войны, которая нам не нужна!
Понравилось!
С уважением,
Владимир Войновский 23.02.2024 15:58 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 24.02.2024 09:31 Заявить о нарушении