Саламонава рашэнне

                ***

     Да цара Саламона прыйшлі дзве жанчыны і прынеслі дзіця. Кожная з жанчын сцвярджала, што гэта яе дзіця, і хацела забраць яго сабе. Тады цар загадаў рассекчы дзіця напалам і кожнай з жанчын аддаць палову: "Калі вы абедзве называеце гэтае дзіця сваім, дык падзеліце яго пароўну". Тады адна жанчына ўскрыкнула: "Хвала табе, о мудры цар! Выдатна тваё рашэнне і справядліва, і няхай будзе так, як ты загадаў". А другая з плачам кінулася цару ў ногі: "Пашкадуй, уладар! Аддай дзіця гэтай жанчыне, толькі не забівай яго!" І тады цар сказаў ёй: "Вазьмі дзіця. Менавіта ты і ёсць яго сапраўдная маці!"
               
                3 ЦАРСТВАЎ 3:5-28

Выкарыстаны фотаздымак палатна "Саламонава рашэнне" (1502-1505),
Галерэя дэльі Уфіцы ў Фларэнцыі,
Джорджоне


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →