Вавiлонская вежа

                ***

     У сыноў Ноя было шмат дзяцей, і ад іх зноў адбылося шмат людзей на зямлі. Але хутка выявілася, што людзі пасля патопу былі не лепшыя, чым да патопу. Тады на ўсёй зямлі была адна мова і адно прыслоўе.

     Аднойчы людзі сабраліся разам і сказалі адзін аднаму: «Пабудуем сабе горад і вежу, вышынёй да нябёсаў, і зробім сабе імя, перш чым рассеемся па твары ўсёй зямлі». Заганарыўшыся і жадаючы праславіць сябе, людзі дбайна заняліся пабудовай. Але Госпаду не заўгодна было гэта. Ён паглядзеў на горад і вежу, якія яны будавалі, і сказаў: «Вось, адзін народ і адна ва ўсіх мова… і не адстануць яны ад таго, што задумалі рабіць. Сыдзем жа і змяшаем там мову іх так, каб адзін не разумеў гаворкі другога».

     Гасподзь змяшаў мову людзей так, што яны не разумелі адзін аднаго і не маглі працягваць будаўніцтва вежы. Таму тое месца стала называцца "Вавілон", гэта значыць "змяшэнне". Затым Бог рассеяў людзей адтуль па ўсёй зямлі.
               
                Быццё 11:1-9

Выкарыстаны фотаздымак палатна "Вавілонская вежа" (1563),
Музей гісторыі мастацтваў у Вене,
Пітэр Брэйгель


Рецензии