Сватауство, якое не адбылося

Сватаўство, якое не адбылося

Пасля сыходу з жыцця нашых бацькоў радавое гняздо ў гарадскім пасёлку Целяханы Брэсцкай вобласці Беларусі ў належным стане падтрымліваюць сем’і дзвюх сясцёр: Цыркуновых і Фурс.

Нашы сыны з маленства прывучаны да фізічнай працы; з добрай якасцю яны выконваюць будаўніча-рамонтныя работы.

Гэтым летам мой старэйшы сын Дзяніс адрамантаваў дваровую дарожку, якая прыйшла ў нягоднасць. Замяніў агароджу, якая страціла эстэтычную прывабнасць; правёў дробныя бягучыя рамонты дапаможных памяшканняў дома. У якасці дапаможнага рабочага яму дапамагаў брат Павел.

Эпідэміялагічныя абставіны не дазволілі прыняць пасільны ўдзел у добраўпарадкаванні дома сынам Цыркуновых; ўрачы Максім і Арцём былі на “перадавой” барацьбы з COVID-19.

Пасля найцяжэйшай “вахты” па барацьбе з каронавірусам у Гродзенскай вобласці, у ліпені ў адпачынак прыехаў Цыркуноў Уладзімір Максімавіч з жонкай Таццянай, маёй сястрой. Вучоны з сусветным імем таксама нарадзіўся ў Целяханах і, паводле яго слоў, атрымлівае на малой радзіме магутнае энергетычнае падсілкаванне.
 
Уладзімір Максімавіч ніколі не цураецца фізічнай працы: любая справа спорыцца ў яго руках. Таццяна неаднаразова сцвярджала, што яе мужа ў працы трэба толькі “тармазіць”.

Прыехаўшы ў Целяханы, Валодзя адразу ж уключыўся ў працу. Прамачыў дрэвахронам лазню і альтанку, пафарбаваў пазношаныя драўляныя і металічныя элементы добраўпарадкавання тэрыторыі, адрамантаваў дваровыя драўляныя канструкцыі і г.д.

Убачыўшы падсыхаючы куст спірэі, дэкаратыўнага хмызняку сямейства ружовых, Валодзя паабяцаў крыху пазней выкарчаваць яго, што і зрабіў пасля заканчэння фарбавальных работ.

Днём раней Таццяна выкарчавала блакітную тую, каранёвая сістэма якой была пашкоджана мядзведкай.

Усе дэкаратыўныя пасадкі на нашым падворку былі выкананы сястрою і рашэнне аб далейшым лёсе “прыхварэлых” зялёных насаджэнняў – прэрагатыва Таццяны.

Я здзівілася хуткасці і спрытнасці, з якой сястра выдаліла хмызняк.
 
– Гэта што, дробязь! – адказала Таццяна. – Вось вішні карчаваць – гэта  цяжкая праца, пераканалася на ўласным вопыце! – працягнула яна тэму.

Убачыўшы шчырую цікавасць у маіх вачах, прапанавала:

– Хочашь, раскажу?

– Вядома, хачу! – адказала я.

Сястра – выдатны апавядальнік, слухаць яе можна бясконца. Маленькі жыццёвы эпізод у пераказванні Таццяны становіцца паўнанацэннай мастацкай мініяцюрай. Адзінаццаць кніг, напісаных сястрой і выдадзеных у Беларусі, з’яўляюцца бясспрэчнымі доказамі яе таленту.

 Дзве кнігі – гістарычнай і мемуарнай прозы; дзевяць – зборнікаў вершаў грамадзянскага, ваеннага, філасофскага, мастацкага і лірычнага гучання, два з якіх – беларуска-моўныя.

Вершы и проза Таццяны Цыркуновай, размешчаныя на расійскіх сайтах “Вершы.ру” і “Проза.ру”, маюць вялізную аўдыторыю чытачоў і пацвярджаюць наяўнасць шматграннай літаратурнай даравітасці ў творчай асобы.

Зрэшты, вярнуся да тэмы карчоўкі дрэў. Са слоў сястры, на тэрыторыі садовага ўчастка ў горадзе Гродна, дзе пражывае іх сям’я, шмат гадоў спраўна пладанасілі тры вішні. У нейкі момант яны перасталі добрасумленна выконваць свае функцым; на сямейнай нарадзе было прапанавана выкарчаваць дрэвы.

Неўзабаве пасля прыняцця рашэння аб лёсе трох вішань, глава сямейства быў накіраваны ў камандзіроўку ў адну з былых рэспублік Савецкага Саюза. Цыкл лекцый заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, Цыркунова Ўладзіміра Максімавіча, быў прысвечаны праблемам сучаснай гепаталогіі, навуцы ад захворваннях печані.

Ад’ездам мужа і скарысталася Таццяна. Узброіўшыся інструментамі, узялася за выкарчоўку вішань.
 
– Навыкам карчавання навучыў мяне бацька. Ён рэкамендаваў спачатку спілаваць дрэва на вызначанай вышыні, затым абкапаць ствол, абсякаючы карані. Не буду дэталёва апісваць тэхналогію ўсяго працэсу, але гэтую навуку я запомніла на ўсё жыццё, – растлумачыла сястра.

– Вось і ў той раз: муж з’ехаў у камандзіроўку,  а мне ўсё неймецца! Я і занялася карчоўкай. Тата казаў, што вішня фармуе вертыкальныя і гарызантальныя шкілетныя карані, ад якіх адыходзяць драбнейшыя; каранёвая сыстэма дрэва перавышае дыяметр надземнай кроны ў паўтара раза. Ты ўяўляеш?

Зразумела, я гэтага не ведала.

Сястра працягнула апавяданне:

– Скончыўшы распілачныя і земляныя работы, я змясціла частку фрагментаў дрэў і каранёў у тачку і павезла груз да кар’ера, размешчанага прыкладна ў шасцістах метрах ад нашага дому. У пасёлку паўсюль былі расклеены аб’явы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з просьбай складаваць у прызначаны для рэкультывацыі кар’ер біялагічныя адходы: драўніну, галінкі, траву і іншыя арганічныя астанкі.

– На дзесятым-адзінаццатым рэйсе мяне спыніў сівавалосы падцягнуты мужчына прыкладна майго ўзросту. Прывітаўшыся, ён прадставіўся: у мінулым – ваенны лётчык, удовы ўжо больш за пяць гадоў, дарослыя дзеці жывуць у Расіі. А ён, ураджэнец Беларусі, лічыць, што няма лепшага месца для жыцця, чым Радзіма.
І дадаў:

– Я ўвесь дзень назіраю за Вашымі паездкамі. Вы што, заўсёды займаецеся такой цяжкай фізічнай працай?

Па ўсім было відаць, што былы ваенны лётчык завёў размову нездарма; адразу пазначыўшы свой сямейны статус, ён праводзіў “разведку боем”.

Таццяна адразу ж яго расчаравала:

– Не, звычайна падобнымі работамі займаецца мой муж, які зараз знаходзіцца ў камандыроўцы!

І, не назваўшы свайго імя, сястра адправілася дадому. Больш шляхі Таццяны і адстаўнога ваеннага лётчыка не перасякаліся.

У якасці слова ў адказ я расказала гісторыю, якая адбылася ў горадзе Яраслаўлі.
 
Мы з мужам Валодзей і малодшым сынам Пашай прыехалі ў госці да маёй старэйшай сястры Марыі. Выдатным летнім нядзельным вечарам пайшлі прагуляцца на Волжскую Набярэжную.

У чаканні праходжання строям Яраслаўскага муніцыпальнага духавога аркестра мы з сястрой нахіліліся над парапетам, любуючыся плаўнай плынню Волгі. Нашы мужчыны, Сяргей і Уладзімір, пайшлі з падлеткам Пашай у летняе кафэ-марожанае. У прадчуванні традыцыйнага нядзельнага канцэрта мы з Марыяй жартавалі і смяяліся.

Неўзабаве да нас падышоў мужчына прыкладна шасцідзесяці гадоў. Мы, саракагадовыя, у думках аднеслі яго да катэгорыі “пажылых”.

Прадставіўшыся, Мікалай, так клікалі нашага выпадковага суразмоўцу, распавёў, што ён пражывае ў вёсцы недалёка ад Яраслаўля. У дарослых дзяцей ужо ёсць свае сем’і; яны жывуць асобна ад бацькоў.

Валодання Мікалая – трыццаць сотак агарода і паўгектара зямлі ў полі. На гэтых плантацыях вырошчваюцца кармы для ўтрымання падсобнай гаспадаркі: тры каровы, дзве цялушачкі, свінаматка, парасяты, куры, гусі, качкі, індыкі і трусы.

Больш за год таму ў моцнага гаспадара раптоўна памерла жонка. Счакаўшы год, Мікалай прыехаў з вёскі на Волжскую Набярэжную, як ён сказаў, “адпачыць”. І дадаў:

– Можа, гаспадыню сабе нагледжу, цяжка аднаму спраўляцца!

Наш суразмоўца ведаў, што па нядзелях тут збіраюцца пажылыя людзі, якія танчаць вальсы, танга і факстроты, і слухаюць даваенныя мелодыі ў выкананні духавога аркестра.

Марыя нагадала візаві народную мудрасць:

– А як жа, Мікалай, руская прыказка: “Шукай нявесту не ў карагодзе, а ў агародзе!”

Мікалай сціпла апусціў позірк, што не перашкаджала яму цішком разглядаць сясцёр.

На ролю гаспадыні вялікага падворка лепш падыходзіла я, спартовая і шыракаплечая, якая ідэальна ўпісвалася ў амплуа “рабацягі-батрачкі”.
 
Гэта – з адного боку. А з другога боку ў той, якая крыху старэйшая – прыгожая жаноцкая фігура. Складаная задача!

– Дрэнна, што ў нас забаронена шматжонства, а то ажаніўся б адразу з абедзвюма! Адна б працавала, а другая – для душы, – верагодна, думаў землеўладальнік Мікалай.

Суразмоўцу зусім не цікавіла сямейнае становішча грамадзянак, якія прыцягнулі яго ўвагу. Якая ж разважная жанчына у галодныя дзевяностыя гады адмовіцца ад такога зайздростнага жаніха?!

Не наканавана было споўніцца салодкім мроям яраслаўскага “памешчыка”: вярнуліся нашы мужы і сын-падлетак.

Ацэньваючы аглядзеўшы мужчын, Мікалай страціў цікавасць і да “працавітай”, і да “прыгожай”:

– Ну, мужыкоў можна і “адсунуць”! Але ж і хлапчука давядзецца падымаць! Не, не падыходзяць …

 “Кірмаш нявест” не атрымаўся …


Рецензии
Нелли, здравствуйте!
Замечательный рассказ, в котором есть место и семейным отношениям, и родовому гнёздышку, и родственника, и юмору. Мы с Татьяной общаемся. Было приятно узнать о ней с другой стороны. Радуют тёплые отношения. Далеко не всегда можно такое встретить в наше время. Больше между близкими людьми ссор и непонимания.
Женихи, как на подбор. Собственное "Я" и буря эгоизма))) Однако обломились старички)))

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   02.03.2024 15:01     Заявить о нарушении
Доброе утро, Владимир!

Сердечно благодарю за отзыв!

Татьяна - гордость нашей семьи. Именно она была инициатором благоустройства родительского дома и приложила немало сил для реализации проекта.

Идеальная хозяйка и рукодельница, прекрасная мать и заботливая жена. А о литературном таланте сестры говорят её произведения.

С уважением и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   03.03.2024 09:37   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.