Прытча аб блудным сыне

                ***

     У аднаго чалавека было два сыны. Аднойчы сказаў малодшы з іх бацьку:

— Ойча! Дай мне належную мне частку маёмасці.

     І бацька падзяліў паміж сынамі маёмасць. Праз некаторы час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую краіну і там змарнаваў маёмасць сваю, пражываючы распусна. Калі ж ён пражыў усё, то надышоў вялікі голад у той краіне, дзе ён спыніўся. Хлопец застаўся без нічога. Праз гэта пайшоў і прыбіўся да аднаго з жыхароў той краіны. Той жа паслаў жабрака на палі свае пасвіць свіней. І рады быў бы новаспечаны пастух напоўніць чэрава сваё ражкамі, якія елі свінні, але ніхто не даваў іх яму. Падумаўшы крыху, малады чалавек сказаў сабе: «Колькі наймітаў у бацькі майго ўдосталь аб'ядаюцца хлебам, а я паміраю ад голаду! А ну ўстану, пайду да бацькі і скажу яму: Ойча! Я зграшыў супраць неба і перад табою і ўжо няварты называцца сынам тваім. Аднак прымі ж мяне ў лік наймітаў сваіх».

     Устаў ён і пайшоў да бацькі свайго. І калі мужчына быў яшчэ далёка, убачыў бацька ягоны і злітаваўся: падбегшы, упаў сыну на шыю і пацалаваў яго. А сын сказаў бацьку:

— Ойча! Я зграшыў супраць неба і перад табою і ўжо няварты называцца сынам тваім. І тут бацька сказаў рабам сваім:

 — Прынясіце лепшую вопратку і апраніце яго, затым дайце пярсцёнак на руку яго і абутак на ногі. І прывядзіце ўкормленае цяля ды закаліце яго: станем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, знікаў і знайшоўся. І пачалі ўсе весяліцца.

     Старэйшы ж сын быў у полі. Вяртаючыся дадому, ён пачуў спевы і вяселле, пасля чаго паклікаў аднаго са слуг і спытаў, што адбываецца. Слуга адказаў яму:

— Брат твой вярнуўся, і бацька ваш закалоў укормленае цяля, бо ўбачыў сына жывым і здаровым.

     Старэйшы брат раззлаваўся і не захацеў уваходзіць у хату. Але бацька ягоны, выйшаўшы, паклікаў старэйшага сына. Той адказаў бацьку:

— Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не пераступаў загады твае, але ты ні разу не даў мне і казляняці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі. А калі гэты сын твой, які марнатравіў маёмасць сваю з блудніцамі, прыйшоў, дык ты закалоў для яго ўкормленае цяля. І бацька адказаў яму:

— Сын мой! Ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё. І трэба радавацца і весяліцца зараз, што брат твой быў мёртвы і ажыў, знікаў і знайшоўся.

                Лукі 15:11-19


Выкарыстаны фотаздымак палатна "Вяртанне блуднага сына" (1669),
Эрмітаж,
Рэмбранд


Рецензии