Прытча пра калодзеж

                ***

     Аднойчы асёл упаў у калодзеж і пачаў гучна лямантаваць, заклікаючы на дапамогу. На яго крыкі прыбег гаспадар осліка і развёў рукамі — бо выцягнуць жывёлу з калодзежа было немагчыма. Тады гаспадар разважыў так: «Асёл мой ужо стары, і яму нядоўга засталося, а я ўсё роўна хацеў купіць новага маладога асла. Гэты калодзеж ўжо зусім высах, і я ўжо даўно жадаў яго засыпаць і вырыць новы. Дык чаму б адразу не забіць двух зайцаў — засыплю я стары калодзеж, ды і осліка заадно закапаю». Нядоўга думаючы, ён запрасіў сваіх суседзяў — усе дружна ўзяліся за рыдлёўкі і сталі кідаць зямлю ў калодзеж. Асёл адразу ж зразумеў, што да чаго і пачаў гучна лямантаваць, але людзі не звярталі ўвагі на яго крыкі і моўчкі працягвалі кідаць зямлю ў калодзеж. Аднак, вельмі хутка асёл замоўк. Калі гаспадар зазірнуў у калодзеж, ён убачыў наступную карціну — кожны кавалак зямлі, які падаў на спіну осліка, той стрэсваў і прымінаў нагамі. Праз некаторы час, да ўсеагульнага здзіўлення, ослік апынуўся наверсе і выскачыў з калодзежа! Вось так.


Рецензии