Прытча аб яблыках

                ***

     Купіў чалавек сабе новы, вялікі, прыгожы дом. Меўся там і сад з фруктовымі дрэвамі. Усё было добра і акуратна. Побач у крывенькай, старэнькай хатцы жыў зайздросны сусед, які ўвесь час спрабаваў сапсаваць навасельцу настрой: то смецце пад вароты падкіне, то яшчэ якую непрыемнасць утворыць.

     Аднойчы прачнуўся чалавек у добрым настроі, выйшаў на ганак, а там — вядро з памыямі. Чалавек узяў вядро, памыі выліў, вядро вычысціў да бляску, назбіраў у яго самых вялікіх, саспелых, смачных яблыкаў і пайшоў да суседа.

     Сусед, пачуўшы стук у дзверы, зларадна падумаў: «Нарэшце я дастаў яго!!!». Адчыняе дзверы ў надзеі на скандал, а чалавек працягвае яму вядро з яблыкамі і кажа: "Хто чым багаты, той тым і дзеліцца!".


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →