Востры позiрк
Поўны пэўнай глыбіні.
Непаўторны, як прылівы,
Дружа, ты не падмані!
Гэтым позіркам прыкута,
Іскрамётны, нібы жар.
Быць пад ім – адна пакута,
Адчуваю боль-цяжар.
Ледзяны, такі калючы,
Дзе блакіт тваіх вачэй?
Хмурны, цяжкі ды балючы,
Усміхніся ж, брат, хутчэй!
У расплюшчаныя вочы
Я гляджу да забыцця.
Неспакойны позірк, воўчы,
Непрыдатны для жыцця.
Жорсткі позірк ды застылы,
Боль сумнення, адхіні!
Будзем разам да магілы?
Дружа, дзе былыя дні?
Свидетельство о публикации №224031800345