Пiць цi не пiць

Піць ці не піць …

Праграма навучання тэрапіі студэнтаў вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў уключала цыкл вывучэння функцыянальных метадаў дыягностыкі – спецыяльнага напрамку інструментальнага распазнання з дапамогай дыягнастычных прыбораў, якія дазваляюць ацэніць адхіленні і ўстанавіць ступені парушэнняў функцый розных органаў і фізіялагічных сістэм арганізма на аснове вымярэння фізічных, хімічных ці іншых аб’ектыўных паказчыкаў іх дзейнасці.

У прымяненні да практыкі сярэдзіны сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя вывучэнне методык функцыянальнай дыягностыкі зводзілася да навучання студэнтаў навыкам запісу і расшыфроўкі электракардыяграм (ЭКГ).

Пасля ўвядзення ў прадмет прафесар кафедры факультэцкай тэрапіі з курсам асноў функцыянальнай дыягностыкі азнаёміў студэнтаў з графічнай выявай кардыяграмы:

– Вось так выглядаюць запісы электрапатэнцыялаў здаровага сэрца.
 
 “Вялікі знаўца” фізікі, я ўслых усумнілася ў тым, што ў абсалютна розных людзей рэгіструюцца  аднолькавыя кардыяграмы.

– Дык Вы, калега, не ўпэўненыя ў ідэнтычнасці ЭКГ у студэнтаў … адзінаццатай  групы?  –  удакладніўшы яе нумар у журнале наведвання заняткаў, пацікавіўся прафесар.

– Так, ёсць у мяне пэўная прадузятасць наконт гэтага, – пацвердзіла я адсутнасць цвёрдай веры.

– Добра, будзем пераконваць! Ці ёсць у групе дабраахвотнікі? – звярнуўся да аўдыторыі выкладчык.

– Дабраахвотнікі – куды? – удакладніў стараста групы Саша Даносаў.

– Не хвалюйцеся, не на вайну! На абследаванне! – адказаў прафесар.

Падахвоціліся два Сашы: Даносаў і майстар спорту па боксе Галькевіч.

Выкладчык запрасіў дзяжурную медыцынскую сястру і папрасіў адвесці студэнтаў на ЭКГ. Рабяты ўжо накіроўваліся да дзвярэй, калі іх спыніў прафесар:

– Чаму ж вы не ўзялі з сабой аднагрупніцу? – паказаўшы на мяне, вымавіў выкладчык.

– А што, і мне таксама трэба запісаць кардыяграму? – здзівілася я.

– Зразумела, трэба! А то раптам Вы зноў не паверыце? І потым, трэба будзе параўнаць ЭКГ мужчын і жанчын, можа быць, у іх ёсць значныя адрозненні? – спакойна адказаў прафесар.

Дзявацца няма куды – прыйшлося ісці. Па шляху ў кабінет функцыянальнай дыягностыкі хлопцы пацяшаліся:

– Нэлка, гэта ж твая любімая прыказка: “Язык мой – вораг мой”!

– “Смейцеся, паяцы…”, – не засталася я ў даўгу, некалькі змяніўшы тэкст лібрэта да оперы італьянскага кампазітара Руджера Леанкавала “Паяцы”.

 Спрэчкі вастрасловаў спыніліся да моманту прыходу да месца прызначэння.
Медыцынская сястра, якая суправаджала “тройку”,  дачакалася заканчэння абследавання і забрала нерасшыфраваныя кардыяграмы, перадаўшы іх у вучэбнай аўдыторыі выкладчыку.

Вынікі нашай “сардэчнай” праверкі прафесар расклаў на стале такім чынам, каб не былі бачныя прозвішчы, і прапанаваў мне параўнаць электракардыяграмы.

– Так яны ж зусім аднолькавыя! – уважліва разглядзеўшы зубцы і лініі, пракаментавала я ўбачанае.

– Не, спецыяліст адразу ж знойдзе адрозненні ў кардыяграмах! Тым больш, што адна з іх крыху адрозніваецца ад двух іншых, – не пагадзіўся выкладчык.

Я яшчэ раз параўнала тры запісы электрапатэнцыялаў студэнцкіх сэрцаў – поўная ідэнтычнасць. Толькі на адной з іх выява ломанай лініі і размяшчэнне зубцоў некалькі адрознівалася ад іншых.

– Калега, для пачатку знайдзіце сваю кардыяграму, – прапанаваў прафесар.

– Калі адзін запіс адрозніваецца ад двух іншых, значыць, ён прыналежыць жанчыне! – выбудавала я ў думках “лагічны” ланцужок і працягнула выкладчыку ЭКГ з “няправільнымі” зубцамі.

– Так, тут напісана Даносаў А.В. У дадзеным выпадку я не знаходжу ніякіх паталагічных змяненняў, – канстатаваў прафесар.

На прыкладзе запісу патэнцыялаў сэрца старасты нашай групы выкладчык пачаў расказваць аб зубцах, вальтажы і іншых характарыстыках выгнутых ліній.

– Значыць, у Сашы нармальная кардыяграма, а якія ж у мяне з Галькевічам? Мусіць, дрэнныя, раз у прысутнасці старонніх прафесар не жадае агучваць вынікі абследавання. Відаць, пакіне нас дваіх пасля заняткаў, каб паведаміць несуцяшальныя навіны, – думала я, імкнучыся не выдаць сваёй заклапочанасці.

Саша Галькевіч тым часам уважліва слухаў лектара і нешта запісваў у сшытак.

– Зразумелы яго спакой: ён – баксёр, умее трымаць удар, – падумала я, назіраючы за ціхамірным тварам аднагрупніка.

Прафесар зрабіў невялікі перапынак у падачы навучальнага матэрыялу:

– Прабачце, я зусім забыўся пракаментаваць запісы сардэчных электрапатэнцыялаў яшчэ двух абследаваных. У вас, калегі, пачатковыя прыкметы павелічэння левага страўнічка сэрца.

– Пачалося, – насцярожылася я.

Перад паступленнем у першы клас школы будучыя вучні праходзілі прафілактычны медыцынскі агляд. Выслухаўшы біццё майго сэрца, пасялковы педыятр удакладніла ў мамы:

– А Вы не заўважалі, што пры хуткай хадзе і бегу Нэля задыхаецца альбо вусны сінеюць?

– Задыхаецца?! Ды яна любога хлапчука абгоніць! У акрузе няма ніводнага дрэва ці плота, на якія яна б не ўлезла! А вусны, так, сінеюць. Пасля двухгадзіннага сядзення ў канале Агінскага! – у сэрцах ахарактарызавала мама “слабое” здароўе дачкі.

– Усё зразумела, значыць, перарасце, – сказала доктар.

– Што перарасце? – удакладніла мама.
 
– У Нелі праслухоўваецца шум у сэрцы. Верагодна, клапанны апарат не паспявае за інтэнсіўным ростам сэрца і цела. Вунь якая вымахала! – патлумачыла маме лекар прычыны ўзнікнення ў мяне дададковага шуму.

Нейкі час пасля агляду мама неўзаметку назірала за мной, і перастала толькі пасля чарговага калектыўнага здымання мяне з высокага дрэва.

У далейшым гэты дашкольны эпізод забыўся; пры рэдкіх медычных аглядах ніхто не згадваў аб “шуме ў сэрцы”.

І вось, калі ласка – павялічэнне левага страўнічка!

Бачачы разгубленасць на маім твары, выкладчык працягнуў:

– Такія змяненні на кардыяграме характэрны для асоб, якія займаюцца цяжкай фізічнай працай або спартсменаў; у сталым узросце – для гіпертонікаў.

У маёй сяброўкі Раечкі Галаўнёвай з’явілася магчымасць выказацца:

– Дык яны ж спартоўцы! Лукашэвіч – баскетбалістка, а Галькевіч – баксёр, майстар спорту!

– Тады ўсё становіцца на свае месцы: для трэніраваных людзей такія запісы – варыянт нормы.
 
Прафесар кафедры шпітальнай тэрапіі, азнаёміўшы нас з відамі нармальных электракардыяграм, перайшоў да выкладу іх характарыстык пры сардэчнай паталогіі.
Дэманструючы чарговы запіс, настаўнік звярнуў увагу студэнтаў на змены, характэрныя для паталогіі сэрца, тады яшчэ рэдкай і малавывучанай:

– Гэта кардыяграма маладога пацыента, які пакутуе дылатацыйнай міякардыяпатыяй, парушэннем функцыявання сардэчнай мышцы, якое прыводзіць да развіцця недастатковасці кровазвароту.

Слухачам дыягназ ні пра што не казаў. Выкладчык расказаў аб клініцы, лячэнні і прагнозе захворвання. Лячэнне – малаэфектыўнае, прагноз для жыцця – неспрыяльны, вось і ўсё, што я засвоіла пасля ўрока настаўніка.

Студэнты пачалі пераглядацца: неяк нуднавата. Лекцыі і практычныя заняткі прафесара адрозніваліся запамінальным і своеасаблівым выкладам вучэбнага матэрыялу, а таксама асацыятыўнымі аналогіямі праяў хваробы з якімі-небудзь бытавымі дэталямі і з’явамі. Інфаркт міякарда на электракардыяграме – гэта выява коткі, якая прыняла пагрозлівую позу; брадыкардыя (менш за шэсцьдзесят удараў у хвіліну) – лянівае сэрца; экстрасістала – пазапланавы стрэл працаўніка-сэрца і гэтак далей.

Лектар заўважыў рэакцыю студэнтаў на сухую інфармацыю, не “прыпраўленую” запамінальнымі метафарамі.

 – Што, не цікава? Сапраўды, у мяне недастаткова звестак: у цяперашні час гэтая паталогія рэдка дыягнастуецца. Ды і прычыны ўзнікнення хваробы яшчэ мала вывучаны: генетычныя, знешнія фактары, у тым ліку, інфекцыйнай прыроды. У апошні час навукоўцы лічаць, што да гэтага сур’ёзнага захворвання можа прывесці таксічнае ўздзеянне на сэрца алкаголю.
 
Студэнты звычайна прапускалі міма вушэй інфармацыю аб шкодзе спажывання алкаголю. Словам жа прафесара верылі безумоўна; перашэптванні ў аўдыторыі спыніліся.

Настаўнік працягнуў:

– Няма яшчэ адназначных доказаў, што празмерны прыём алкаголю вызывае развіццё вышэйназванага захворвання сэрца. Але тое, што этылавы спірт можа справакаваць парушэнні сардэчнага рытму – бясспрэчны факт.

– Вам будзе дзіўна пачуць гэтую заяву ад мяне, прыхільніка цвярозага ладу жыцця. Але калі гаворка зашла пра пітво, то скажу вам, калегі, наступнае. Лепш адзін раз у месяц дазваліць злоўжыванне спіртнымі напоямі, чым кожны дзень выпіваць патроху, як прынята казаць, “для апетыту”.

Слухачы былі здзіўлены: упершыню выкладчык не заклікае да поўнай адмовы ад алкаголю.

– Так-так, калегі! Праз пару гадоў большасць з вас будзе размеркавана ў сельскія лячэбныя ўстановы, дзе вы і прыступіце да самастойнай працы. З пацех у вёсцы – кіно і танцы пад гармонік пасля заканчэння сеансу. Калі ў населеным пункце ёсць бібліятэка, то яшчэ – і кнігі.

Па ўласным досведзе працы галоўным лекарам сельскай урачэбнай амбулаторыі ведаю, што за дзень так “натанчышся”, што да вечара з ног валішся. Да таго ж, начныя выклікі: траўмы, роды, іншыя вострыя станы.
 
Прафесія доктара з’яўляецца эмацыйна затратнай. Калі побач не будзе блізкага чалавека, здольнага ахаваць вас ад самага простага спосабу “узнаўлення” душэўных затрат – алкаголю, то здарыцца бяда.

Зразумела, чалавек – гаспадар сваёй будучыні: валявая асоба абыходзіцца без падтрымкі роднаснай душы. Аднак мне даводзілася назіраць незайздросныя лёсы некаторых лекараў, якія ў студэнцкія гады падавалі вялікія надзеі. Што і казаць, нават дактары, якія сталі вялікімі пісьменнікамі, не заўсёды ўтрымліваліся ад спакусы, не толькі алкагольнай, але і наркатычнай.

– Аднак, я вас загаварыў, калегі! Запомніце маю навуку: “Лепш рэдка …”

Студэнт К., аматар хмельнага пеннага напою, “дапамог” прафесару скончыць прыказку: “… але трапна!”

Выкладчык уважліва паглядзеў на жартаўніка і завяршыў выхаваўчую прамову:

– Зрэшты, я заўчасна расказваю вам пра культуру піцця. Перш за ўсё трэба паспяхова скончыць навучанне, нарадзіць здаровых дзяцей, адбыцца ў прафесіі, зрабіць кар’еру і гэтак далей, і таму падобнае.

– О-о-о, калі гэта будзе! – зацягнулі студэнты, якія адчулі завяршэнне заняткаў па функцыянальнай дыягностыцы.

На трыццацігадовы юбілей заканчэння інстытута ўрач К. не прыехаў; ён пайшоў з жыцця ва ўзросце крыху больш за пяцьдзесят гадоў.

Быццам шмат гадоў таму прафесар напрарочыў лёс студэнта-вастраслова: прычына заўчаснага адыходу доктара – дылатацыйная міякардыяпатыя таксічнага генезу …


Рецензии
"Праграма навучання тэрапіі студэнтаў вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў уключала цыкл вывучэння функцыянальных метадаў дыягностыкі – спецыяльнага напрамку інструментальнага распазнання з дапамогай дыягнастычных прыбораў, якія дазваляюць ацэніць адхіленні і ўстанавіць ступені парушэнняў функцый розных органаў і фізіялагічных сістэм арганізма на аснове вымярэння фізічных, хімічных ці іншых аб’ектыўных паказчыкаў іх дзейнасці."

С ходу пытаюсь перевести на "родной язык":
"Программа обучения терапии студентов высших медицинских учебных заведений (полагаю, не глядя в словарь, что "устаноу" - институтов, т.к. в чешском языке - "устав" - институт, учреждение)" включала цикл обучения функциональным методам диагностики (смутил род. падеж подлинника) - специального направления инструментального распознавания (?) с помощью диагностических приборов, которые позволяют оценить[установить?] отклонения (в чешском языке есть слово "одхилка" - отклонение, исключение из правила) [от нормы? патологию?] и установить степень нарушения функций различных органов и физиологических систем организма на основе измерения физических, химических или иных объективных показателей их деятельности".

Меня не покидает ощущение, что это не белорусский язык, а "перелицованная" на него фраза из какого-то специального текста на русском.

Беру еще одну фразу и пытаюсь переводить "с ходу":

"– Зрэшты, я заўчасна расказваю вам пра культуру піцця. Перш за ўсё трэба паспяхова скончыць навучанне, нарадзіць здаровых дзяцей, адбыцца ў прафесіі, зрабіць кар’еру і гэтак далей, і таму падобнае."

"- Зря что ли я сейчас рассказываю вам о культуре пития. Прежде всего необходимо побыстрее закончить обучение, народить здоровых детей, получить профессию, сделать карьеру и так далее и тому подобное."
Проверяю себя:
1. Не "зря что ли", а "впрочем", "в конце концов" - на мой взгляд, это полонизм - "зрэштон" - "впрочем".
2. Не "сейчас", а "преждевременно" (по-чешски "часне" - рано)
3. Не "побыстрее", а "успешно" (поспех=успех; чешский в данном случае ближе к русскому - "успьех, успьешне", есть и словечко "проспьех")
4. Не "получить профессию", "состояться в профессии" - не почувствовал родства с украинским "видбутыся". И здесь мне кажется, что адбыцца у прафесии - калька с русского "состояться в профессии"
Снова меня не покидает чувство, что автор сначала составляет предложение на русском языке, а потом перелагает его на белорусский.

Пытаюсь перевести заключительную фразу:

"Быццам шмат гадоў таму прафесар напрарочыў лёс студэнта-вастраслова: прычына заўчаснага адыходу доктара – дылатацыйная міякардыяпатыя таксічнага генезу …"

Спервоначалу я принял "гадоу" - за змей - "гадов", но потом образумился и понял, что речь идет о годах. Шмат мне известен благодаря тому, что в русском и украинском языках есть слово "шмат" - кусок. Но в отношении белорусского "шмата" я роковым образом ошибался! Слово "Быццам" (будто, как будто, словно, казалось) вызвало затруднения, а уж "лёс" - тем более. Пришлось лезть в польский язык, чтобы понять, что лёс и польское слово "лос" - это судьба, доля. Сразу вспомнилось чешское слово "лос" - жребий и "лосоват" - тянуть жребий, вытаскивать (счастливый) билет, а "лосовани" - процесс определения выигрышных билетов в лотерее, тираж в лотерее, жеребьевка.
"Далатацыйная" - от существительного "делеция"? Нет.
"міякардыяпатыя" - миокардопатия?
Ну, это уже проблема перевода терминов - дилатационная токсическая кардиомиопатия (можно, как мне кажется, при переводе опустить слово "генез").
Какой же перевод получается?
"Оказалось(Выходит - ?), много лет назад профессор напророчил судьбу студента/у-острослова/у: причина раннего ухода доктора (из жизни?) - дилатационная токсическая кардиомиопатия."

По-прежнему не могу отделаться от представления о том, что первоначально текст писался на русском языке, а потом переводился на белорусский.

Алексей Аксельрод   14.05.2024 11:36     Заявить о нарушении
Благодарю Вас за подробную образовательную рецензию, уважаемый Алексей!

Нелли Фурс   14.05.2024 15:02   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.