Асвяжальны вецер

Асвяжальны золкі вецер
Раптам з мора наляцеў.
Кружыць, гойсае па свеце,
Напужаць мяне хацеў.

Па галлю старой бярозы
Зухаваты загуляў.
Нібы п'яны, нецвярозы,
Жартаўліва размаўляў.

Ды бярозанька глухая,
Ёй цяпер не да размоў.
Верхалаза занядбае –
Хай хутчэй ляціць дамоў.

А гарэзлівы не хоча,
Да бярозы прыстае.
Нібы блазень зарагоча,
Ды марозу надае.

Неўгамонны, спрытны вецер,
Роўню знойдзеш, рагатун.
Шмат бярозак ёсць на свеце,
Знойдзеш пару, балбатун.

Адказаў імгненна ветрык:
«Падабаецца яна...
Сто галінак у паветры,
Ствол – магутная сцяна».


Рецензии