Ружа прыгожая

Ружа прыгожая, ружа пяшчотная,
Кветка непростая, уся ў шыпах.
Ты ганарлівая, вось і самотная,
Як толькі хто гляне – зведае страх.

Ружа чароўная, ружа духмяная,
Водар цудоўны пялёстак тваіх.
Ярка-чырвоная кветка румяная,
Паху даніна твая за дваіх.

Ружа пунсовая ды сарамлівая,
Кветачка мілая, што ж ты адна?
Доля, напэўна, твая нешчаслівая,
Горыч сваю вып'еш, ружа, да дна.

Ружа здзічэлая, бледная, бляклая...
Вось і прайшоў-праляцеў кветкі век.
Ружа сухая, старая ды змяклая,
Ёй не ўзняць больш пялёстак-павек.


Рецензии