Шчасце...

Шчасце імгненнае ды мімалётнае,
Першай вясновай слядочак расы.
Нібы прыгожая птушка залётная,
Ці закуток, дзе цвітуць верасы.

Шчасце бязмежнае, неспадзяванае,
Быццам дождж-лівень ў пустыні сівой.
Сэрца трапешча: прыйшло нечаканае,
Смага прапала з вадою жывой.

Шчасце празрыстае, шчасце прывіднае,
Ты бесклапотнае будзеш калі?
Вечна суседства з табою агіднае –
Зайздрасць ды злосць засяваюць палі.

Шчасце нязбытнае, нечалавечае,
Грэе надзея – бязмежна яно.
Розум шапоча мне: недаўгавечнае,
Дзякую шчыра, не ўсім жа дано.


Рецензии