Трайны фiльтр. Прытча
Аднойчы да Сакрата прыйшоў знаёмы і сказаў:
— Я зараз раскажу табе нешта, што я пачуў аб адным з тваіх сяброў.
— Пачакай хвілінку, — адказаў Сакрат. — Перш, чым ты раскажаш мне нешта, гэта
павінна прайсці трайны фільтр. Перш, чым казаць аб маім сябру, ты павінен
прафільтраваць тое, што ты збіраешся распавесці. Першы фільтр — ПРАЎДА. Скажы, ты
абсалютна ўпэўнены, што гэта праўда?
— Не, — адказаў знаёмы, — я сам пачуў пра гэта ад іншых.
— Значыць, ты не ўпэўнены, што гэта праўда. Цяпер другі фільтр - ДАБРО. Тое, што
ты збіраешся распавесці аб маім сябру, утрымоўвае нешта добрае?
— Наадварот. Гэта нешта вельмі дрэннае.
— Такім чынам, ты хочаш сказаць мне нешта, што можа аказацца няпраўдай, ды яшчэ і
нешта дрэннае. Трэці ж фільтр — КАРЫСНАСЦЬ. Ці змагу я асабіста атрымаць
якую-небудзь карысць са сказанага табой?
— Увогуле, не, — адказаў знаёмы.
— Што ж, калі тое, што ты хочаш мне расказаць, ні праўдзівае, ні добрае, ні
карыснае, то навошта мне гэта ведаць?
Свидетельство о публикации №224040700599