Пах лесу

Пах лесу смалісты ды свежы,
Такі ад сасны можа быць.
Куток гэты нібы мядзведжы,
Ды сэрцу яго не забыць.

Збіралі пахучае зелле,
Цвіў дружна духмяны чабор.
Для верша сапраўдны ён дзельнік,
Прыгожы, чароўны падбор.

Гарэзалі пчолы ў лесе,
Нектар-мёд сабралі яны.
Гасціннае наша Палессе,
Няма мітусні ды маны.

Ёсць сіла вялікая ў зёлках
Ад роднае маці-зямлі.
Яна і ў сасновых іголках,
Так траўнікі нам давялі.

Пах лесу – раднік жыватворны,
Выразны, вільготны, жывы.
Мядовы, густы, непаўторны,
Лес быццам бы зычыць: «Жыві!»


Рецензии
В каждой глубинке
На Севере, Юге,
Запах лесной, каждому свой!

Понравилось!

Зелёная!

Варлаам Бузыкин   08.04.2024 09:58     Заявить о нарушении
Дзякую, Варлаам! Сення ад сястры пачула добрый водгук аб Вашей прозе.
Сказала ёй, што мне яна таксама падабаецца...

Татьяна Цыркунова   08.04.2024 14:59   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.