Чаму мяне?

Чаму мяне так цягне мова?
На жаль, не матчына яна.
Вялася іншая размова,
Як ведаў моцная сцяна.

Чаму? Матуля – расіянка,
Тульчанка – там быў родны кут.
Прыезд сюды – неспадзяванка,
Але ж збаўленне ад пакут.

Стаў бацька «ворагам народа»,
Пісаў ён вершы спатайка.
Свяшчэннік – цяжкая нагода,
Данос – зладзейская рука.

Арыштавалі ды саслалі,
Нядоўгі арыштанцкі век.
Абвінавачванне ў міг склалі,
Прапаў бясследна чалавек.

Куды было падзецца маці?
У невядомае вёў шлях.
Дыплом якісьці атрымаці
Для працы на лясных «палях».

Аб гэтым я не раз пісала,
Мяне трывожыў матчын лёс.
Штурхае нехта: «Мала... мала...»
Мая малітва да нябёс...


Рецензии
Татьяна, здравствуйте!
Бывают тяжелые времена на том или ином историческом пути той или иной страны. Нашим предкам достался не самый лёгкий. Сильные стихи! Спасибо!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   10.04.2024 10:42     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Уладзімір! Мова не адпускае ад сябе, падкідвае новыя сюжэты, вабіць сваім гучаннем. Добрай Вам раніцы ды плённай працы!

Татьяна Цыркунова   11.04.2024 08:37   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.