Як Братка Трус зноу перахiтрыу Братка Лiса

Казкі дзядзечкі Рымуса
Як Братка Трус зноў перахітрыў Братка Ліса
Джоэль Чэндлер Харыс
Пераклад на бел.
М.Procope
               
                ***

     На другі дзень хлопчык прыйшоў да дзядзечкі Рымуса паслухаць, чым скончылася гісторыя з канём Братка Труса. Але дзядзечка Рымус быў не ў настроі.

— Дрэнным хлопчыкам я не расказваю ніякіх казак, — сказаў ён.
— Але ж я не дрэнны, дзядзечка Рымус!
— А хто курэй ганяў сёння раніцай? І хто страляў з рагаткі? І хто ў абед натхнуў сабаку на майго парася? І да мяне на дах хто кідаў камяні?
— Я не знарок, дзядзечка Рымус, і я больш не буду. Калі ласка, дзядзечка Рымус, а я коржыкаў табе прынясу.
— Коржыкі — яны, вядома, лепш на смак, чым на слых…

     Але, перш чым стары скончыў, Джоэль стралой памчаўся прэч, а праз хвіліну вярнуўся назад з поўнымі кішэнямі коржыкаў.

— Твая мама падумае, што ў пацукоў па суседстве вось як жываты раздзьмула! — усміхнуўся дзядзечка Рымус. — Гэтыя вось я зараз з'ем, — працягваў ён, раскладваючы коржыкі на дзве аднолькавыя купкі, — а вось гэтыя пакіну на нядзелю…
Дык да чаго ж мы дайшлі? Я і забыўся, што ў нас рабілі Братка Ліс і Братка Трус.
— Трус прыскакаў на Лісе верхам да Матулі Мідоус і прывязаў Ліса да канавязі.
— Ага! — сказаў дзядзечка Рымус. — Дык вось, прывязаў ён свайго каня да канавязі, а сам пайшоў у дом, закурыў цыгару. Яны балбаталі з Матухнай Мідоус і з дзяўчынкамі, спявалі, і дзяўчынкі гралі на піяніна. Потым Братку Трусу падышоў час сыходзіць. Развітаўся ён і пайшоў да канавязі такой важнай хадой, накшталт як пан. Сеў на Ліса і паехаў прэч.

     Стары Ліс нічога не сказаў. Ён толькі сціснуў зубы і паскакаў наперад.
Але Братка Трус ведаў, што Ліс так і кіпіць ад злосці. Ох і забаяўся ж ён!

     А Ліс бег, бег, пакуль не выбраўся на лужок, далей ад дома Матухны Мідоус.
     Тут ён як з ланцуга сарваўся. Ужо ён шалеў: і фыркаў, і лаяўся, і вішчаў, і скакаў, і кружыўся... Так і гэтак стараўся скінуць Братка Труса са спіны. Але Трус трымаўся моцна. Выгне спіну Ліс, а Трус яго шпорамі.

     Стары Ліс і ўверх і ўбок, пстрык ды пстрык зубамі — ледзь свой уласны хвост не адгрыз. Потым раптам на зямлю — і ну катацца. Тут Трус і вылецеў з сядла. Але перш чым Ліс ускочыў на ногі, Трус у кусты — і наўцёкі. А Ліс за ім, ды так надта — ледзь-ледзь паспеў Трус нырнуць у дупло.

     Дзірка была маленькая, Лісу ніяк не пралезці. Вось лёг ён, аддыхаўся, пачаў думаць, як быць цяпер з Трусам.

     А пакуль так ляжаў Стары Ліс, пралятаў міма Браток Сарыч. Убачыў той, што Ліс ляжыць, як дохлы, — дай, думае, закушу дахляцінкай. Сеў на галінку, паляпаў крыламі. Нахіліў галаву набок і кажа, быццам сам сабе:

— Памёр Братка Ліс. А мне як шкада!
— Не, я жывы, — кажа Ліс. — Я загнаў сюды Братка Труса. На гэты раз ён не сыдзе, хоць да новага года буду чакаць тут.

     Пагаварылі яны яшчэ. Сарыч пагадзіўся сцерагчы Труса, пакуль Братка Ліс збегае за сякерай.
     Ліс пабег, а Сарыч стаў, стаіць каля дупла. Калі стала ціха, Трус падышоў бліжэй да дзіркі і крычыць:

— Братка Ліс! А Братка Ліс!
Але Ліс быў ужо далёка, і ніхто не адказаў. Тады Трус закрычаў:
— Ах, ты не хочаш адказваць, Братка Ліс? І не трэба! Усё роўна я ведаю, што ты тут сядзіш. А мне і справы няма. Я проста хацеў сказаць табе: вось каб тут быў Браце Сарыч!

     Тады Сарыч адказаў лісіным голасам:

— А навошта табе патрэбен Браце Сарыч?
— Ды так, проста тут шэрая вавёрка ў дупле, а тлустая —колькі жыву, такой не бачыў. Быў бы тут Браце Сарыч, ён бы ўжо паласаваўся вавёрачкай.
Сарыч зноў лісіным голасам:
— А як бы злавіў яе Братка Сарыч?
— А тут, на другім баку дрэва, маленькая дзірачка, — кажа Трус. — Быў бы тут Братка Сарыч, стаў бы ён каля той дзірачкі, а я б выгнаў адтуль вавёрку.
— Ну гані, гані, — сказаў Сарыч, — а я пастараюся, каб яна не пайшла ад Братка Сарыча.

     Тады Трус падняў шум, быццам гоніць кагосьці, і Сарыч пабег на той бок лавіць вавёрку. А Трусік шмыг з дупла — і з усіх ног дадому.

     Тут дзядзечка Рымус узяў коржык, адкінуў назад галаву, паклаў коржык у рот. Потым заплюшчыў вочы і пачаў жаваць, мармычучы пад нос песеньку.


Рецензии