Гвiнтакрыл - комiксы

   Мабільнік зваліўся з падлакотніка крэсла. Калі ён упаў на падлогу, то расчапіўся на дзве часткі. Адна палавінка, з клавіятурай, адвалілася і засталася на месцы.  А ў астатняй, чырвонай частцы, быў маленькі кулер, які моцна круціўся і гнаў паветра праз круглую адтуліну. У гэтай частцы быў плэер, там грала музыка, а пры ўдары аб падлогу выпусціліся на баках два колы на восях. На гэтых двух колах гэтая палоўка мабільніку паехала ў кут да батарэі ацяплення, нібыта двухколавы міні-робат. Ля батарэі гэтая двухколавая частка мабільніка сутыкнулася са сцяной і пры гэтым перабудавалася ў верталёт, або гелікоптэр. Ён стаў нібыта складзены з чорных і белых кубікаў Lego. У яго з'явіўся прапелер, ён узляцеў і паляцеў па пакоі. Ён ляцеў пад столлю і зачапіўся за яе. Пры гэтым ён перабудаваўся ў міні-самалёт з двумя прапелерамі, нібыта Ан-24 ці L-410. И паляцеў далей, у пярэдні пакой. Там пры сутыкненні са столлю ён перабудваўся ў камбінаваны верталёт-гвінтакрыл. У яго цяпер была вялікая паветраная шруба ўверсе і невялікі прапеллер, які штурхаў яго ззаду. Ён быў падобны на створаны з кубікаў "Лега", або з набору-канструктару "Палёт". Потым у палёце ён сутыкнуўся з маёй шыяй, я гэта адчуў, і на гэтым сон скончыўся.


Рецензии