Безнадзейнае каханне
Нібы стрэльнуць халастым.
З мілым-любым зло-растанне,
Вабіць гукам залатым.
Безнадзейнае каханне –
Невычэрпнае яно.
Летуценнае жаданне –
Цягне пачуццё на дно.
Безнадзейнае каханне –
Паўзабытае кіно.
Шчырае вяло прызнанне,
Ды забылася даўно.
Безнадзейнае каханне –
Непадзельная бяда.
На ўзаемнасць спадзяванне,
Як гаючая вада.
Безнадзейнае каханне –
Смутак сэрца, горыч, боль...
Да мінулага вяртанне,
Дзе развенчаны кароль.
Свидетельство о публикации №224050300412
Что ранит сердце через душу!
Понравилось!
Зелёная!
Варлаам Бузыкин 06.05.2024 18:32 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 07.05.2024 08:48 Заявить о нарушении