Паслухай

Паслухай
Гэта пачынаецца дзень
Сонца будзе сьвяціць
Яшчэ мільёны гадоў

Не вер, што цябе няма
Не вер, што твой зямны шлях скончаны

Паслухай
Птушкі прачынаюцца
Смех дзяцей у двары
Хтосьці разліў зоркі
Там высока ў небе

І дзяўчынка,
у якую ты быў закаханы
У дзясятай клясе
Зноў выйдзе за цябе
У іншым жыцці

Не вер, што цябе няма
Не вер, што твой зямны шлях скончаны

Паслухай
Гэта мільёны тваіх
Таварышаў стаяць сцяной
Каб ты жыў
У памяці нашай
Краіны

Ты не памёр,
ты стаміўся ў дарозе
У шляху даўжынёю
у жыццё
Трохі адпачні
Пад дрэвам смутку

Паслухай
Ты працягнеш
Шлях там,
сярод зорак!
Яркая зорка з
Імем тваім
Будзе асвятляць
шлях
Маладым


Паслухай...


Песня у перакладе на ангельскую мову https://youtu.be/Eao4nhYHitg?si=UoeHsAKJ-m35fkHm


Рецензии