Туман вясною
Ён ружаваты, малады.
На ўсе прыгоды белы гожы
Паблізу нёманскай вады.
Туман грывасты, застаялы,
Як конік, што без руху быў.
Праменьчык сонца – госць бывалы,
Касматасць усё ж такі прабіў.
Туман падаўся, парадзелы...
Вядома ж, раніца ідзе.
Ад промня сонца ашклянелы,
Усмешка ў пышнай барадзе.
Туман – прыроды мілай з'ява,
Малочны ранішні туман.
Вільготнасці ракі забава,
Ён бацькі-Нёмана падман.
Туман вясною недарэка,
Пяшчотны, цёплы, без тугі.
Ён абдымае чалавека,
Хавае Нёмна берагі.
Свидетельство о публикации №224052900415
Очень доброе и тёплое стихотворение. Туман всегда рождает фантазию сказочных воплощений. Чудесное стихотворение!
Понравилось!
С уважением,
Владимир Войновский 29.05.2024 14:08 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 30.05.2024 08:22 Заявить о нарушении