Апошнi Ерусалiм
Апошні шлях.
Так казала мая бабуля. Адарка.
Выпраўлялася да царквы. Да Тураву. Кожны год. Пакуль ногі йшлі. За два-тры тыдні, да Вялікадня, гатавалася. Выймала з куфэрку свае строі. Каб было ўсё чысцюткае.
На золку апраналася. З качарэжніку брала колішні арэхавы кіёчак.
Я вельмі памятую яе каптанік. З нейкімі незразумелымі вышыванымі малюнкамі.
І дванаццаць кіламетраў, пешшу. Чтэры па гразе. Дзе Белая Калюга. У якой у семсят першым трактар, Кіравец, потоп па самы дах. Потым, па бруку. Да Тураву велічэзныя ветлы аздаблялі шашу. Йшла. Мая бабуля. Такіх, як вона з навакольных вёсак шмат цягнуліся. Старых бабуляў. У якіх засталося толькі адное. Вера.
Вера.
Апошні Ерусалім. Тураў.
Свидетельство о публикации №224060200110