Шэраг думак

Шэраг думак – строй салдацкі,
Час, ты з цяжкім ходам.
Камандзір наш заліхвацкі,
Ганарыцца родам.

Старажытны род, вядомы,
Выпраўка засведчыць.
Добры камандзір, свядомы,
Ад нястач не енчыць.

Частка наша, што разбіта
Ў баі пад Гродна,
Па лясах павінна блытаць,
Ды змагацца годна.

Збераглі патроны, зброю,
Помнім доўг, прысягу.
На балоце лагер створым
Пад чырвоным сцягам.

Сувязныя – нашы вушы,
Вочы ў стане смерці.
Сувязь-крэпасць не парушаць
Паліцаі-чэрці.

За чужы пралік задатак,
Мала нас, нястачы...
Цяжкі час – вайны пачатак,
Важныя задачы.

Ваявалі – план быў добры,
Камандзір на месцы.
Небяспека, ты як кобра,
Верым кожнай вестцы.

Шэраг думак карагодам –
Барацьба – знямога.
Доўг няслі перад народам,
Крэпла Перамога.


Рецензии
Татьяна, здравствуйте!
А сколько было таких вначале войны. Кто смог собраться в небольшие отряды и продолжать бить врага в тылу. Кому-то удалось пробиться к своим, а кто-то усиливал партизанские отряды специалистами военного искусства. Спасибо!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   03.06.2024 10:46     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Уладзімір! Мой бацька добра ведаў такіх людзей, сапраўдных патрыётаў. Яны адразу ўступілі ў барацьбу з ворагам. Добрай раніцы Вам і Вашым родным!

Татьяна Цыркунова   04.06.2024 07:48   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.