Чаму у Браткi Апосума голы хвост
ЧАМУ У БРАТКІ АПОСУМА ГОЛЫ ХВОСТ
Джоэль Чэндлер Харыс
Пераклад на бел.
М.Procope
***
— Аднойчы Братка Апосум так прагаладаўся — ну, здаецца, усё б аддаў за жменю фінікаў. Ён быў адчайны гультай, Братка Апосум; але вось у жываце ў яго так забурчала і заныла, што ён устаў і пайшоў пашукаць чаго-небудзь ядомага. І хто б, ты думаў, сустрэўся яму на дарозе? Ну вядома, Братка Трус!
Яны былі неразлучнымі сябрамі, таму што Братка Апосум ніколі не дапякаў Трусу, як іншыя звяры.
Селі яны побач ля дарогі, пачалі балбатаць пра тое-сёе. Братка Апосум і скажы Трусу, што ён проста здыхае з голаду. А Трус падскочыў, пляснуўшы рука аб руку, і сказаў, што ён якраз ведае, дзе можна здабыць выдатных фінікаў.
— Ну дзе ж? — спытаў Апосум.
А Трус сказаў, што іх цемра ў садзе ў Братка Мядзведзя.
— А хіба ў Мядзведзя быў фінікавы сад, дзядзечка Рымус? — спытаў хлопчык.
— Ну вядома, сынок. Таму што Братка Мядзведзь корміцца пчаліным мёдам. Ён і пасадзіў у сябе фінікавыя дрэвы: да іх прыляталі пчолкі, а Мядзведзь глядзеў, куды яны паляцяць з саду, бег за імі і знаходзіў мядовыя дуплы. Ну, ды гэта ўсё роўна. Ужо калі я кажу, што быў у яго сад, значыць, быў; а ў Братка Апосума так і пацяклі слінкі, ледзь ён пачуў пра фінікі.
Трус і скончыць не паспеў, а той ужо ўстаў — і бягом да саду Братка Мядзведзя. Ён ускарабкаўся на самае высокае фінікавае дрэва, якое было ў садзе.
Але Братку Трусу хацелася пазабаўляцца. Ён жвавенька прыпусціў да дома Мядзведзя і падняў крык, што хтосьці шкодзіць ў фініках. А Братка Мядзведзь з усіх ног у свой сад.
Апосуму ўсё здавалася, што ідзе Братка Мядзведзь, але ён усё казаў сабе:
— Яшчэ адзін фінік, і ўцяку. Яшчэ адзін фінік, і ўцяку.
Раптам ён пачуў, што Мядзведзь сапраўды ідзе.
— Яшчэ адзін фінік, і я ўцяку, — сказаў Апосум, і ў тую ж хвіліну Мядзведзь падбег да дрэва ды як скалане яго!
Братка Апосум зваліўся з дрэва, як самы саспелы фінік, але ля самай зямлі ён сабраў ногі разам і кінуўся бегчы да плота, як добры скакавы конь. А следам за ім — Братка Мядзведзь. Мядзведзь наганяў яго з кожным крокам, так што толькі Апосум паспеў падбегчы да плота — Мядзведзь хоп яго за хвост. Братка Апосум прашмыгнуў праз жэрдкі, як тузане хвастом — і працягнуў свой хвост паміж зубоў Мядзведзя.
Братка Мядзведзь так моцна трымаў, і Братка Апосум цягнуў так дужа, што ўся поўсць засталася ў пашчы ў Мядзведзя, і ён бы, вядома, задыхнуўся, калі б Трус не прыцягнуў яму вады.
— Вось з гэтага самага дня ў Апосума голы хвост, — сказаў дзядзечка Рымус, старанна выбіваючы попел са сваёй трубкі. — У Братка Апосума і ўсіх яго дзетак.
Свидетельство о публикации №224060500982