Братка Лiс i Братка Трус

Казкі дзядзечкі Рымуса
БРАТКА ЛIС I БРАТКА ТРУС
Джоэль Чэндлер Харыс
Пераклад на бел.
М.Procope

                ***

     Неяк увечары мама доўга шукала свайго сыночка. Джоэля не было ні ў доме, ні ў двары. Яна пачула галасы ў старой хаціне дзядзечкі Рымуса, зазірнула ў акно і ўбачыла, што хлопчык сядзіць побач са старым.

     Хлопчык прыхіліў галаву да пляча дзядзечкі Рымуса, ва ўсе вочы гледзячы ў маршчыністы ласкавы твар.
     І вось што пачула маці.

— Ганяўся, ганяўся Браце Ліс за Браткам Трусам, і так і гэтак лаўчыўся, каб яго злавіць. А Трус і так і так лаўчыўся, каб Ліс яго не злавіў.
— Ну яго зусім, — сказаў Ліс.
І толькі вылецелі гэтыя словы ў яго з рота, бачыць: вось ён скача па дарозе — гладкі і тлусты Трус!
— Пачакай, Братка Трус! — сказаў Ліс.
— Мне некалі, Браце Ліс.
— Мне з табой перакінуцца словам хочацца, Братка Трус.
— Добра, Браток Ліс. Толькі ты адтуль крычы, дзе стаіш, не падыходзь да мяне блізка: ой і блох у мяне сёння, блох! — так сказаў Трус.
— Я бачыў учора Братка Мядзведзя, — сказаў Ліс. — Ён такую мне навуку задаў за тое, што мы з табой усё не ладзім. "Вы, кажа, суседзі, павінны жыць дружна". Я абяцаў яму, што пагутару з табой.

     Тут Трус паскрэб лапкай за вухам — быццам ад радасці, — устаў і кажа:
— Выдатна, Братка Ліс. Прыходзь да мяне заўтра, паабедаем разам. Нічога такога няма ў нас дома, ды жоначка з дзецьмі пашукаюць, ужо знойдуць, чым цябе пачаставаць.
— Я з задавальненнем, — сказаў Ліс.
— Ну, я буду чакаць, — сказаў Трус.

     Дадому прыйшоў Братка Трус сумны-сумны.
— Што з табой, мужанёк? — пытаецца Матухна Кральчыха.
— Заўтра ў госці абяцаў прыйсці Братка Ліс, — кажа Трус. — Трэба нам трымаць вуха востра, каб ён не заспеў нас знянацку.

     На другі дзень Братка Трус і Матухна Кральчыха ўсталі рана, да святла, і пайшлі ў агарод. Там яны набралі капусты, морквы і спаржы, згатавалі шляхетны абед.

     Раптам адзін з трусянят, які гуляў у двары, бяжыць і крычыць:

— Ой, мама! Ма! Братка Ліс ідзе!
     Тады Трус жыва — дзетак за вушы і пасадзіў іх, а сам з Матухнай Кральчыхай — ля дзвярэй: чакаюць Братка Ліса. Чакаюць яны, чакаюць — не ідзе Ліс. Вось крыху пазней выглянуў Братка Трус за дзверы ціхенька. Глядзіць — з-за вугла тырчыць самы кончык хваста Ліса. Тады зачыніў Трус дзверы, сеў, лапкі паклаў за вушы і заспяваў:

     Калі міску выпусціць —
Разаб'ецца міска.
     Калі блізка лісіны хвост,
Значыць, блізка Ліска.

     Вось паабедалі Братка Трус, Матухна Кральчыха і ўсе хлопцы, і ніхто ім не перашкаджаў. А потым прыходзіць Братка Вожык і кажа:

— Братка Ліс просіць прабачэння: ён захварэў, ніяк не мог прыйсці. Ён просіць, каб Братка Трус заўтра прыйшоў да яго на абед.

     Сонейка паднялося зусім высока, тады Трус ускочыў і пабег да дома Ліса.
     Прыбягае, чуе — стогне нехта. У дзверы зазірнуў і бачыць — сядзіць Ліс у крэсле, увесь захутаны ў байкавую коўдру, а выгляд у яго слабы-слабы. Зірнуў Трус па баках — нідзе не відаць абеду. Міска стаіць на стале, а побач востры ножык.

— Ніяк, на абед у цябе курачка, Братка Ліс? — пытае Трус.
— Так, братка Трус, а якая маладзенькая ды свежанькая! — кажа Ліс.

     Тут Трус разгладзіў вусы і дадаў:

— Ты, ніяк, прыгатаваў без кропу, Братка Ліс? Нешта мне ў горла не лезе кураціна без кропу.

     Выскачыў Трус з дзвярэй і стрэльнуў у кусты, прысеў і чакае Ліса. Доўга чакаць не прыйшлося, таму што Ліс адразу скінуў байкавую коўдру — і за ім наўздагон. А Трусік крычыць яму:

— Гэй, Братка Ліс! Вось я тут паклаў на пянёк кроп. Бяры хутчэй, пакуль не звяў!
Так ён крыкнуў і паскакаў далей. І Ліс яго не злавіў.


Рецензии