Курган адвечны

Курган адвечны, задумёны,
Вакол яго дубы ды сосны.
Напэўна, у памяці імёны...
Ён сустракае зімы-вёсны.

Курган здзічэлы ды забыты,
А некалі быў знакамітым.
Ды жорсткім часам ён знябыты,
Зарос травіцай – аксамітам.

Курган даўно ўдзірванелы,
Нямы, пануры, сумны сведка.
Якія ведае навэлы?
Ці казкі ўспамінае зрэдку?

Курган, ты ў сэрцы назаўсёды,
Бо старадаўні-старажытны...
Узгорачак-курган, бы мёдам
Чабор дурманіць – дужа спрытны.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →