Думкi крылатыя

Думкі крылатыя, шчасныя,
Аркуш паперы – прытулак для вас.
Мары – задумкі нязгасныя,
Творчасці-дзейнасці радасны час.

Думкі імгненныя, шчырыя,
Вас нараджае мой розум жывы.
Птушачкі, што перад выраям,
Клопатным роздумам станеце вы.

Думкі разважна-руплівыя,
Не пакідае мяне ваш запал.
Сціплыя, не гаварлівыя,
Жаль выліваны, ты б'еш напавал.

Думкі няўлоўна-пралётныя,
Птушкі-маланкі, мне вас не злавіць.
Думкі часамі маркотныя,
Верш свой патаемны здолеюць звіць.
 


Рецензии